Выставки

Offside

1 - 27 мая 2014

Галерея «Ў»

Минск, ул. Октябрьская, 19

Даведкi: тут.

Уваход: вольны.

Offside

Спорт сёння з’яўляецца важным складнікам нашага штодзённага жыцця (незалежна ад таго, хочам мы гэтага ці не) — і як спецыфічная цялесная практыка, і як адзін з кампанентаў сучаснай візуальнай культуры. На першы погляд, спорт — ідэалагічна нейтральная з’ява, і тым не менш ён убудаваны ў палітычныя, эканамічныя, гендэрныя, культурныя стасункі, у грамадскія практыкі і інстытуты.

Гісторык спорту Ален Гутман, аналізуючы гэтую з’яву ў заходнееўрапейскім кантэксце, адзначае, што спорт знаходзіцца пад уплывам татальнай камерцыялізацыі, і называе яго"скажонай капіталізмам формай гульні". У (пост)аўтарытарных сістэмах даследчыкі адзначаюць, у першую чаргу, ідэалагічную функцыю спорту. Спорт разглядаецца як філасофія, пэўны спосаб камунікацыі, прастора калектыўнага перажывання ці форма сацыялізацыі.

Пэўнай зонай рэфлексіі становіцца спорт і для мастакоў, якія — свядома ці не — звяртаюцца да ягоных тэмаў, атрыбутаў, мовы альбо да яго крытыкі. Тым больш што ў мастацкім полі сёння адбываюцца падобныя з сучасным спортам структурныя змены. Мастацкія практыкі канцэнтруюцца вакол мегападзей (біеналізацыя),адбываецца іх камерцыялізацыя і рацыянальная фармалізацыя (фармаванне жорсткіх правілаў).

Якое месца спорт займае ў культурнай прасторы Беларусі — у мастацкіх, ідэалагічных і ўрбаністычных вымярэннях? Як спартыўныя«мегападзеі» трансфармуюць эканоміку горада, яго інфраструктуру і штодзённыя практыкі грамадзян? Ці з’яўляецца спорт формай эксплуатацыі і дысцыпліны цела? Ці можа энергія калектыўнага перажывання выкарыстоўвацца па-за ідэалагічнымімэтамі?

У межахвыстаўна-дыскусійнага праекта "OFFSIDE" мастакі закранаюць розныя аспекты спорту.Антон Сарокін і Аляксей НавумчыкСяргей Гудзілін звяртаюцца да тэмы рэструктурызацыі гарадской прасторы падчас вялікіх спартыўных падзей. Выкарыстоўваючы формы розных спартыўных практык, арт-група "Булён" (Грузія) крытыкуе сучасныя рэлігійныя інстытуцыі і бюракратычную сістэмуеўрапейскіх інстытуцый, а Юра Шуст кажа праамбівалентнасцьмеханізмаў працы ўлады. Міхаіл Гулін іранічна абыгрывае камерцыялізацыю спорту. Для Антаніны СлабодчыкавайАляксея ЛунёваПаўліны ВітушчанкаВалянціны Кісялёвай спартыўнаямоваі атрыбутыкастановяцца спосабам звароту да ўласнага цялеснага і эмацыйнагадосведу. Праз метафару спорту як свята Максім Тымінько праблематызуе ўзаемадачыненні калектыўнага і індывідуальнага досведу.

У межахпраекта адбудзецца шэраг мерапрыемстваў:лекцыі Бэна Коўпа і Міадрага Кучапракапіталізацыю спорту, Аляксея Братачкіна — пра нацыяналізм і спорт, Таццяны Шчурко — пра гендэр і спорт; паказ фільма "Строгі юнак" (рэж. М. Роом) і ягонае абмеркаванне разам зАленай Тоўсцік. Міхаіл Гулін выступіць каментатарам фінальнага матча Лігі УЕФА. Пройдзе таксама дыскусія, прысвечаная зменам гарадскога асяроддзя з прычыны спартыўных "мегападзей" (мадэратар Вольга Шпарага).

Мастакі: Паўліна Вітушчанка, Сяргей Гудзілін, Міхаіл Гулін, Валянціна Кісялёва, Аляксей Лунёў, Аляксей Навумчык, Антон Сарокін, Антаніна Слабодчыкава, Максім Тымінько, Юра Шуст, арт-група "Булён" (Грузія).

Куратарская група: Таня Арцімовіч, Аляксей Барысёнак, Валянціна Кісялёва, Інга Ліндарэнка.