20 кастрычніка ў менскай арт-прасторы ВЕРХ адбудзецца канцэрт-прэзентацыя новага кліпу N.R.M. - "На далоні". Дзеля здымкаў гэтага відэа музыкі пражылі адзін дзень поплеч з камандай сапраўдных авіяспартсменаў, а гітарыст Піт Паўлаў узгадаў сваё дэсантнае
мінулае і зноў скочыў з парашютам.
На прэзентацыі вы даведаецеся аб тым, чым жывуць прафесійныя парашюцісты, што патрэбна ведаць, каб «крочыць і паляцець», навучыцеся правільна ўкладаць парашют і, натуральна, атрымаеце канцэрт любімага рок-гурта і прагледзіце новы кліп.
На музычнай пляцоўцы вас чакае спалучэнне брутальнага гучання ад каралеу беларусскай рок-сцэны N.R.M., сентыментальнага і глыбокага дрым-попу ад маладой каманды «Ее Ослепительное Сияние», і вулічнага груву са старадаўнімі беларускімі тэкстамі ад праекту Этна Біт.
А ящэ… вы пабачыце выставу малюнкау са скетчбука Піта Паўлава у рамках прэзентацыі праекту Піт Мастак. Пад час канцэрту будзе магчымасць пазнаеміцца і набыць для сябе
якасны мерч і сувеніры ад маладых беларускіх брэндаў.
Адмысловыя госці: Ее Ослепительное Сияние, ЭтнаБіт
Фото: 34Mag