Фесты

«Ноч музеяў» у гістарычным (0+)

16 мая 2020

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: бесплатный

 

«Ноч музеяў» у гістарычным (0+)

Адмыслова да гэтай падзеі, якая адбудзецца 16 мая, Нацыянальны гістарычны музей, відэа сэрвіс VOKA і каманда рок-фолк оперы «Чарадзей» адаптавалі музычны спектакль для паказу ў прамым эфіры. Бясплатная трансляцыя пачнецца а 21-й гадзіне і будзе даступная для ўсіх ахвотных у любой кропцы свету.

Рок-фолк опера «Чарадзей» напісана беларускім кампазітарам, сцэнарыстам і прадзюсарам Раманам Арловым па матывах летапісных крыніц, дзе згадваецца легендарны полацкі князь Усяслаў Чарадзей. Прэм’ера адбылася ў 2016 годзе ў Белдзяржфілармоніі, затым спектакль быў паказаны каля дзесяці разоў на іншых сцэнічных пляцоўках і ў розных версіях.

Для першай анлайн-праграмы «Ночы музеяў» у Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі падабраны асобныя нумары з рок- фолк оперы «Чарадзей», якія прагучаць у акустычным выкананні.

Разам з галоўнай гераіняй – багіняй Марай (салістка гурта «У нескладовае» Кацярына Поцюс) – гледачы VOKA у прамым эфіры адправяцца на пошукі Усяслава Чарадзея , сустрэнуцца з яго ўнучкай Ефрасінняй Полацкай, князем Мікалаем Радзівілам Чорным і іншымі знакавымі постацямі.

А пасля анлайн-паказу оперы, які прадоўжыцца каля дзвюх гадзін, трансляцыя працягнецца ўжо з дворыка Нацыянальнага гістарычнага музея, дзе адбудзецца начны канцэрт.

Прамы эфір 16 мая будзе даступны ў мабільным прыкладанні VOKA ці на сайце voka.tv з любой прылады і ў сетцы любога аператара Беларусі ды іншых краін свету без аўтарызацыі. Шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дазволіць кожнаму гледачу стаць удзельнікам першай у Беларусі «Ночы музеяў» у анлайн-фармаце і ўбачыць усё, што адбываецца ў выставачных залах, з розных ракурсаў, нават знаходзячыся ў сябе дома.