Кино

Незнаемая Амерыка (16+)

25 - 29 марта 2019

Пионер

Минск, ул. Энгельса, 20

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: бесплатный

 

Незнаемая Амерыка (16+)

25-29 сакавіка намячаецца фестываль амерыканскага дакументальнага кіно «Незнаёмая Амерыка», які прымеркаваны да месяца жаночай гісторыі ў ЗША.

Праграма:

Гаджэт-дзяўчаты
Рэжысёр: Рызэ Сандэрс-Вайр
Хранаметраж: 28 хв.

Тэма: Вучаніцы сярэдняй школы сутыкаюцца з сацыяльным ціскам, калі выказваюць цікавасць да тэхнікі і дакладных навук.

У летнім лагеры “GADgET” дзяўчынкі знаёмяцца з асновамі тэхнічнай творчасці і прымяненнем на практыцы дакладных і прыродазнаўчых навук. Фільм яскрава паказвае, з якімі складанасцямі сутыкаюцца жанчыны пры выбары больш традыцыйных для мужчын сфер дзейнасці.

На паказе будзе прысутнічаць рэжысёр фільма Рызэ Сандэрс-Вайр, якая з задавальненнем адкажа на пытанні гледачоў пасля сеансу.

Гераін(я)
Рэжысёр: Элэйн Макмілан Шэлдан
Хранаметраж: 39 хв.

Тэма: Тры жанчыны – пажарніца, суддзя і місіянерка – аб’ядноўваюцца ў барацьбе супраць опіумнай эпідэміі ў штаце Заходняя Вірджынія.

Шумны прамысловы горад Ханцінгтан, што ў Заходняй Вірджыніі, стаў эпіцэнтрам сучаснай опіумнай эпідэміі з колькасцю перадазіровак, якая перавышае ў 10 разоў сярэднія паказальнікі па ўсёй краіне. Паток гераіну пагражае гэтаму невялікаму гораду з доўгімі традыцыямі наркаманіі, бяспраўя і галечы. Сярод гаротнага пейзажу рэжысёр Элейн Макмілан Шэлдан паказвае іншы бок барацьбы з наркотыкамі, той, што заснаваны на спадзяваннях. Шэлдан вылучае трох жанчын, якія імкнуцца разарваць разбуральны цыкл злоўжывання наркотыкамі. Гэты арыгінальны кароткаметражны дакументальны фільм паказвае, як ланцужок спагады трымае гэты асобна ўзяты горад разам.

Я – Джэйн Доў
Рэжысёр: Мэры Мазыё
Хранаметраж: 98 хв.

Тэма: Амерыканскія маці змагаюцца супраць гандлю жанчынамі ад імя сваіх дачок.

Фільм распавядае пра аб’яднаную барацьбу маці дзяўчынак, якія сталі ахвярамі гандлю людзьмі для камерцыйнага сэксу на сайце аб’яваў Backpage.com. Фільм атрымаў масу ўзнагарод і захапіў увагу не толькі кінакрытыкаў, але і папулярнай прэсы, што забяспечыла выдатную магчымасць для прываблівання вельмі неабходнай масавай увагі да праблемы, асабліва ў галіне злачынстваў, звязаных з гандлем дзецьмі. Што яшчэ больш важна, фільм матываваў людзей на актыўную дзейнасць па вырашэнні праблемы, у тым ліку на ўвядзенне новага заканадаўства ў Кангрэсе. Фільм таксама выклікаў журналісцкае раследванне сувязі паміж Google і Backpage і прывёў да крымінальнага пераследу дзейнасці кіраўнікоў інтэрнет-імперыі Backpage.

Балансіроўка шаляў
Рэжысёр: Шэран Роўэн
Хранаметраж: 58 хв.

Тэма: Суддзя Вярхоўнага суда Рут Бадер Гінзбург, адвакат грамадзянскіх правоў Глорыя Олрэд і іншыя сусветна вядомыя юрысты дзеляцца сваім поглядам на пытанні гендэрнай роўнасці ў юрыспрудэнцыі.

Фільм заснаваны на апытаннях, што былі праведзеныя на працягу двух апошніх дзесяцігоддзяў. «Балансіроўка шаляў» дэманструе праніклівы погляд на гісторыю жанчын-юрыстаў у Амерыцы. Апытаныя ўключаюць шырокае кола юрыстаў і суддзяў цягам пяці пакаленняў, у тым ліку суддзю Вярхоўнага суда Рут Бэйдэр, адваката ў галіне грамадзянскіх правоў Глорыю Олрэд, суддзяў Вярхоўнага суда штата і Апеляцыйнага суда, жанчын з ліку меншасцяў, маладых супрацоўніц і студэнтак. Фільм даследуе, як дыскрымінацыя перайшла са стану адкрытай да вытанчанай, і чаму сёння маладыя жанчыны масава пакідаюць прафесію. Нарэшце, фільм падымае важкія прычыны, чаму наяўнасць жанчын на верхніх пасадах улады насамрэч станоўча ўплывае на развіццё грамадства.

Эла Брэнан, галоўная на кухні
Рэжысёр: Леслі Айверкс
Хранаметраж: 93 хв.

Тэма: Цяперашнія і былыя кухары, калегі, члены сям’і і сябры, праліваюць святло на жыццё легендарнай луізіянскай рэстаратаркі Элы Брэнан.

Эла Брэнан – імя легендарнае ў рэстараннай індустрыі. Яна добра вядомая на радзіме ў якасці матрыярха наваарлеанскага рэстараннага бізнесу і рэвалюцыянеркі крэольскай кухні. Многія не ведаюць, што, калі Эла Брэнан была падлеткам у 1940-х гадах, рэстаранны бізнес Новага Арлеану зарабляў менш за мільён даляраў у год. Сёння гэтая індустрыя прыносіць гораду мульцімільярдныя прыбыткі, а сама Эла моцна паўплывала на тое, што амерыканцы ядуць і п’юць. Фільм утрымлівае інтэрв’ю з цяперашнімі і былымі кухарамі яе рэстарана, рэстаратарамі, калегамі, членамі яе сям’і і сябрамі. Гэта інтымная гісторыя перамог выбітнай амерыканскай жанчыны-наватара.

Бомба: гісторыя Хедзі Ламар
Рэжысёр: Аляксандра Дзін
Хранаметраж: 86 хв.

Тэма: Жыццё і кар’ера галівудскай зоркі і недаацэненай геніяльнай вынаходніцы Хедзі Ламар.

Што агульнага маюць адна з найпрыгажэйшых кінаакторак 1930-х і 40-х гадоў і вынаходніца, чые канцэпцыі былі пакладзеныя ў аснову стварэння сотавага тэлефона і тэхналогіі Bluetooth? Гэтыя дзве асобы ўвасабляюцца ў Хедзі Ламар, іконе гламурнага стылю, чыё аблічча стала натхненнем для стварэння вобразаў Беласнежкі і Жанчыны-кошкі, і адначасова тэхналагічным першапраходцы, якая ўдасканаліла сістэму бяспекі радыёкіравання тарпед для арміі саюзнікаў падчас Другой сусветнай вайны.

У выдатна адабраных кадрах інтэрв’ю і аўдыёзапісах, якія ніколі раней не публікаваліся, Ламар распавядае пра сваё неверагоднае жыццё з самага пачатку, ад эміграцыі з Аўстрыі і яе скандальнай аголенай сцэны ў фільме 1933 года «Экстаз» праз час яе бліскучага галівудскага жыцця і вельмі значнага, але непрызнанага вынаходніцтва, да яе апошніх гадоў пустэльніцтва, збяднеласці і амаль забыцця. Фільм «Бомба: гісторыя Хедзі Ламар» расказвае пра незвычайную жанчыну, якую многія лічылі занадта прыгожай, каб быць разумнай, але якая і на сённяшні дзень з’яўляецца ралявой мадэллю для многіх жанчын сучаснасці.

Фільм прадастаўлены праваабладальнікамі для адзінага паказу выключна ў Беларусі падчас фестывалю «Незнаёмая Амерыка», прысвечанага Месяцу жаночай гісторыі ў ЗША.

Рызэ Сандэрс-Вайр

Рызэ Сандэрс-Вайр – сцэнарыст, прадзюсар, рэжысёр, якая атрымала шэраг прэстыжных прафесійных узнагарод, і зараз з’яўляецца дырэктарам па вытворчасці ў сусветна вядомай кампаніі Kartemquin Films. Больш за 20 гадоў яна працуе прадзюсарам і рэжысёрам дакументальнага кіно. Нядаўна яна прадзюсіравала серыял America to Me, які быў названы выданнем Hollywood Reporter лепшым тэлевізійным серыялам 2018 года. Яе працы паказвалі на каналах MSNBC, PBS, National Geographic, CNBC, A&E і іншых. Яна ўдзельнічала ў стварэнні серыяла «Чыкагскія гісторыі» і атрымала ўзнагароды Telly і Hugo, а таксама была намінаваная на Emmy і прэмію Image NAACP.

Рызэ Сандэрс-Вайр з’яўляецца прафесарам кіно і тэлебачання ў Трытонскім каледжы.

Лоіс Восен

Лоіс Восен – заснавальніца і выканаўчы прадзюсар эксклюзіўнага тэлешоў Independent Lens Службы грамадскага вяшчання PBS, што дэманструе арыгінальныя дакументальныя фільмы ад незалежных кінематаграфістаў. Восен адказвае за адбор новых фільмаў, працу з кінематаграфістамі па змесце, рэдакцыйныя пытанні, а таксама пытанні вяшчання і інтэграцыі праграм для новых лічбавых аўдыторый. Independent Lens атрымала 19 узнагарод Emmy і 9 намінацый на прэмію «Оскар». Шоў удастоенае прыза за лепшы шматсерыйны фільм у 2013, 2014, 2015 і 2017 гадах ад Міжнароднай асацыяцыі дакументальнага кіно (IDA).