Нельга забыць
11 красавіка ва ўтульным Доме Фішара з акустычным выступам - Міхал Бараноўскі (гурт "Нельга забыць") - пераможца літаратурнай прэміі "Дэбют" 2017 (паэзія)!
Гурт “Нельга забыць” быў створаны напрыканцы 2009-га, адмыслова пад праграму “Леаніды не вернуцца да зямлі…”, паводле аднайменнага твора Уладзіміра Караткевіча.
Назва ў свой час (80-я) не прайшла цэнзуру, таму твор выйшаў з іншым найменнем - “Нельга забыць”, гэткая ж назва замацавалася і за гуртом. Скарочана “НЗ”, “NZ”.