Кино

Кіно з "Амерыканкай" (18+)

8 августа 2017

Культ.центр Корпус

Минск, пр-т Машерова, 9

Справки: тут.

Вход: бесплатный, но нужна регистрация.

Кіно з "Амерыканкай" (18+)

Кіно з "Амерыканкай": бясплатныя кінапаказы ў культцэнтры "КОРПУС".

Перакладчыкі-амерыканісты пакажуць "Крымінальнае чытво", "Байцоўскі клуб" і "Палёт над гняздом зязюлі" па-беларуску "Паглядзелі кіно. Кніга лепшая". Або наадварот? У межах краўфандынг-кампаніі "Лета з "Амерыканкай" пройдуць тры кінапаказы паводле кніг з новай кніжнай серыі, сродкі на якую перакладчыкі збіраюць на платформе "Улей"

Сустракаюцца ў жніўні па аўторках :

8 жніўня, 20:00 – "Байцоўскі клуб" 1999 г. Фільм Дэвіда Фінчара.

Выматаны жыццём трыццацігадовы япі сустракае загадкавага чалавека на імя Тайлер Дэрдэн, з якім яны разам ствараюць падпольны байцоўскі клуб як радыкальную форму псіхатэрапіі.
Пасля выхаду на экраны фільму "Байцоўскі клуб" пісьменнік Чак Паланюк прачнуўся знакамітым. Напачатку фільм быў неадназначна прыняты крытыкамі і праваліўся ў пракаце, але ў 2009 годзе The New York Times назвала "БК" "вызначальным культавым фільмам сучаснасці". 

Фільм доўжыцца 139 хвілін

15 жніўня, 20:00 – "Палёт над гняздом зязюлі", 1975 г. Фільм Мілаша Формана

Вялікая Сястра Брыдар упэўнена кіруе сваім аддзяленнем у Арэгонскім псіхіятрычным шпіталі, трымаючы пад кантролем пацыентаў і персанал. Але ўзорны парадак дае расколіну, калі з’яўляецца пацыент Макмэрфі – азартны гулец, жартаўнік і валацуга.

Кен Кізі катэгарычна не прыняў экранізацыю Мілаша Формана. Сварка паміж творцамі давяла да судовага працэсу. Тым не менш, фільм сабраў у пракаце больш за 100 мільёнаў даляраў і атрымаў прэміі "Оскар" і "Залаты глобус"(кожную – у пяці намінацыях).

Фільм доўжыцца 132 хвіліны

Увага: беларускія субтытры

Фото: Beta.kinopoisk.ru