Разам з беларускай асацыяцыяй сацыяльных работнікаў і Клубным домам "Адкрытая душа" зладзяць яшчэ адзiн бясплатны кінапаказ фільму Мілаша Формана «Палёт над гняздом зязюлі». Паказ ладзіцца ў межах адзначэння ў Беларуси Дня псіхічнага здароўя.
Фільм на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.
Вялікая Сястра Брыдар упэўнена кіруе сваім аддзяленнем у Арэгонскім псіхіятрычным шпіталі, трымаючы пад кантролем пацыентаў і персанал. Але ўзорны парадак дае расколіну, калі з’яўляецца пацыент Макмэрфі – азартны гулец, жартаўнік і валацуга. Кен Кізі катэгарычна не прыняў экранізацыю Мілаша Формана. Сварка паміж творцамі давяла да судовага працэсу.
Тым не менш, фільм сабраў у пракаце больш за 100 мільёнаў даляраў і атрымаў прэміі "Оскар" і "Залаты глобус"(кожную – у пяці намінацыях).
Фільм доўжыцца 132 хвіліны
Уваход вольны.
Фото: Pikabu