Фесты

Начныя экскурсіі і прэзентацыі ў музеі Петруся Броўкі (6+)

16 мая 2020

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: бесплатный

 

Начныя экскурсіі і прэзентацыі ў музеі Петруся Броўкі (6+)

Каманда Літаратурнага музея Петруся Броўкі апошнім часам адчула сябе Магамедам, да якога не ідзе Гара. Паважаныя наведвальнікі, мы вельмі ўдзячны вам за тое, што кожны год вы прыходзіце да нас у Ноч музеяў, але ў суботу вечарам 16 мая заставайцеся там, дзе вам бяспечна і зручна.

Нашы прывычныя спадарожнікі – кампутары і смартфоны – якія ўсё ведаюць пра нас, але разумеюць толькі нулі і адзінкі, дапамогуць нам з вамі пагаварыць пра літаратуру і жыццё, наведаць з экскурсаводам пастаянную экспазіцыю музея і часовую выставу, убачыць новыя музейныя праекты, якія мы падрыхтавалі адмыслова для ночы музеяў.

Не абыдзецца і без фондавых сюрпрызаў – мы сабралі для вас калекцыю недарэчных прадметаў, якім шанец быць выстаўленымі выпадае раз на 100 год. 2020 год дзіўным чынам мяняе не толькі наша жыццё, але і жыццё музейных прадметаў.

Чакаем вас анлайн:

ZOOM

18:00 – 18:40 Літаратурная сустрэча “Беларускія літаратурныя экспрэсіяністы ХХ стагоддзя” з Васілём Дранько-Майсюком. Неабходна папярэдняя рэгістрацыя.

YouTube, 19:00

  • Экскурсія па пастаяннай экспазіцыі “Паэт і час: жыццёвы і творчы шлях Петруся Броўкі” (Карына Кушчанка).
  • Экскурсія па выставе “З місіяй – у падарожжа” (Дарыя Карчашкіна).
  • Экскурсія па дому на К.Маркса 30, кватэры №4 і мемарыяльных пакоях (Лізавета Вішэўская).

Facebook, 20:00

  • Прэзентацыя калекцыі фондавых прадметаў “Калі не цяпер, то праз 100 год” (Наталля Мізон). 
  • Прэзентацыя фотапраекта Дарыі Карчашкінай “Рукі музея”.
  • Прэзентацыя выставы пастэлі Вольгі Владыка “Музейная імпрэсія”.

* Усе праекты пасля Ночы музеяў застануцца на анлайн-платформах.