Концерты

Музыкальный четверг возвращается в художественный музей (0+)

24 февраля 2022

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: полный: главный корпус – 8 руб.; льготный; главный корпус – 4 руб.

Музыкальный четверг возвращается в художественный музей (0+)

24 лютага ў 18:30 адбудзецца канцэрт хору Polifonica, прымеркаваны да выставы “Міхаіл Савіцкі. Да 100-годдзя з дня нараджэння”.

Хор налічвае 30 удзельнікаў, якія не з’яўляюцца прафесійнымі музыкантамі. Усе яны валодаюць вялікім выканальніцкім досведам і выдатнымі вакальнымі данымі. Сярод удзельнікаў калектыву ёсць студэнты, педагогі, перакладчыкі, дэканы, прафесары тэхнічных і гуманітарных навук, урачы.

За апошнія 12 гадоў хор Polifonica неаднаразова гастраляваў на тэрыторыі многіх еўрапейскіх дзяржаў і за межамі Еўропы. У Мінску калектыў можна часта пачуць на канцэртах, прыёмах, арганізаваных замежнымі амбасадамі, а таксама на іншых культурных пляцоўках горада і краіны.

Стваральнік і дырэктар хору – Вольга Іванова, дырыжор – Павел Шэпелеў. На канцэрце ў Мастацкім музеі будзе выканана музыка Дзмітрыя Бартнянскага, Фелікса Мендэльсона, Эрыкі Эшэнвальдс, Джэйка Рунштада, Андрэя Макора, Аляксандра Маскальчука.

Хор Polifonica існуе з 2010 года. Калектыў гастраляваў у 25 краінах: Японіі, Вялікабрытаніі, Паўночнай Ірландыі, Ірландыі, Турцыі, Нідэрландах, Партугаліі, Італіі (уключаючы астравы Сардзінію і Сіцылію), Рэспубліцы Чэхія, Германіі, Аўстрыі, Польшчы, Ізраілі, Латвіі, Літве і многіх іншых. Хор займаў прызавыя месцы на конкурсах у Японіі, Партугаліі, Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Італіі, Рэспубліцы Чэхія.

Члены калектыву з’яўляюцца яркімі і ўнікальнымі пасламі беларускай культуры ва ўсім свеце, своеасаблівым мостам паміж Беларуссю і іншымі дзяржавамі. Хор запісваўся на радыё BBC у Вялікабрытаніі, выступаў у пасольстве Расіі ў Токіа, летась даў шэраг канцэртаў у Святой зямлі ў Ізраілі.