Другое

Майстар-клас “Свая кнігарня – гэта кайф!”

30 сентября 2014

Кнігарня Логвінаў

Минск, ул. Короля, 22

Даведкі: тут.

Уваход: бясплатна, рэгістрацыя.

Майстар-клас “Свая кнігарня – гэта кайф!”

Пасля леташняга майстар-класа “Як адкрыць сваю кнігарню ў Беларусі?” у Літаратурны Дом “Логвінаў” паступілі шматлікія просьбы паўтарыць навуку. Сёлета мы наважылі крыху пашырыць тэматыку: распавесці не толькі, як адкрыць сваю кнігарню і наладзіць яе працу, а таксама пра тое, як стварыць творчую (чытай – працоўную) атмасферу, ды падзяліцца, як насамрэч маецца насельнікам кнігарні ў эпіцэнтры культурнага жыцця     

Такім чынам, 30 верасня (аўторак) Кнігарня “логвінаЎ”  ладзіць  майстар-клас,  у часе якога слухачы даведаюцца: -  як, шмат не думаючы,  выбіраць каманду аднадумцаў; -  як лічыць грошы прадпрыемства, нават калі іх няма; -  як ладзіць свята кожны дзень і не страціць праз гэта розум і здароўе; -  як  навучыць стол Караткевіча лятаць і атрымаць з гэтага дывідэнты; -  як  кнігарам сябраваць з усімі, у тым ліку, з “планшэтным пакаленнем” .

У майстар-класе возьмуць удзел: Ігар Логвінаў, выдавец, Кацярынка Пікірэня, дырэктар кнігарні “логвінаЎ”, Валянціна Кісялёва, дырэктар галерэі сучаснага мастацтва “Ў”, Павал Касцюкевіч, арт-дырэктар Літаратурнага Дома “логвінаЎ”.

Удзел у майстар-класах бясплатны. Пачатак заняткаў а 14, заканчэнне – а 17. Запіс на майстар-класы – папярэдні.  Да 29 верасня на электронную пошту lohvinaupress@gmail.com трэба даслаць  звесткі  з пазнакай  “Запіс”. Звесткі ўключаюць імя і прозвішча слухача, яго культурніцкі досвед, пару сказаў пра матывацыю да ўдзелу ў майстар-класе, а таксама назву горада або вёскі, дзе бы ён хацеў  адкрыць кнігарню ці іншую культурную ўстанову. Адрас правядзення майстар-класаў:  Кнігарня логвінаЎ (Мінск, праспект Незалежнасці 37а)

Фота: kellyredinger.com