Другое

Міжнародны адукацыйны кірмаш

26 мая 2015

Справки: тут.

Вход: бесплатный.

Міжнародны адукацыйны кірмаш

Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза, амбасады краін ЕС у Беларусі запрашаюць навучэнцаў, выкладчыкаў, студэнтаў і даследчыкаў на Міжнародны адукацыйны кірмаш, прысвечаны Дню Еўропы.

У аўторак 26.05.2015 г. з 13:00 да 18:00 у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры (Мінск, Праспект газеты "Праўда", 11; станцыя метро "Пятроўшчына") адбудуцца сустрэчы і прэзентацыі, урокі моў і віктарыны, выставы і конкурсы. Пра ўсе плюсы агульнаеўрапейскай адукацыйнай праграмы "Эразмус+" раскажуць супрацоўнікі офіса праграмы ў Рэспубліцы Беларусь. Будучым і цяперашнім навукоўцам будзе цікава даведацца пра праграму Марыі Складоўскай–Кюры, а ўсім беларусам ва ўзросце ад 18 да 31 года – пра магчымасці Еўрапейскай валанцёрскай службы. Выступать з прэзентацыямі і адказваць на пытанні будуць прадстаўнікі Германскага фонда адукацыйных абменаў і Інстытута Гётэ, Цэнтра шведскіх даследаванняў, амбасадаў Фінляндыі, Францыі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Італіі, Латвіі і Чэхіі, а таксама адукацыйных інстытутаў і фондаў Літвы і Польшчы. Гл. расклад прэзентацый ніжэй.

 

Расклад прэзентацый:

 

13:00-14:00  - Вандруй, дапамагай, жыві! Магчымасці Еўрапейскай валанцёрскай службы для маладых беларусаў (Офис продвижения инициатив)

17:00-18:00

 

13:00-14:00 – Адукацыя ў Балгарыі: магчымасці для замежных студэнтаў (Амбасада Рэспублікі Балгарыя)

 

13:00-14:00 - Wandel durch Austausch – Абмен нясе перамены (DAAD)

 

13:00-16:00 – Прэзентацыя Фонда падтрымкі адукацыйных абменаў Літвы

           Літоўска-беларускія культурныя і моўныя сувязі: учора і сёння

           Iнтэрактыўная выстава "Літоўская мова навобмацак" (працуе да 18:00, праводзіцца Інстытутам літоўскай мовы)

 

14:00-15:00 - Пра ўсе плюсы Erasmus+ (Офіс праграмы Erasmus+ у Рэспубліцы Беларусь)

 

14:00-15:00 - Інстытут Гётэ: МОСТ для моў і культур

 

14:00-16:00 - Aдукацыя ў Польшчы – цудоўны выбар! (Адукацыйны фонд "Перспектывы")

          

15:00-17:00 - Паступаем з Беларусі ў брытанскі ўніверсітэт. Што і калі? (Амбасада Вялікабрытаніі)

           Навучанне ў Вялікабрытаніі па стыпендыі Chevening. Мой досвед.

 

15:00-16:00 - Праграма Марыi Складоўскай-Кюры: твой мiжнародны старт у навуцы

          (Национальный информационный офис программ ЕС по науке и инновациям в Беларуси)

 

16:00-17:00 - Вышэйшая адукацыя ў Італіі (Амбасада Італьянскай Рэспублікі)

 

16:00-18:00 - Адкрый для сябе Фінляндыю (Аддзяленне Амбасады Фінляндыі ў Беларусі)

          Цэнтр Шведскіх даследаванняў: адукацыя, праграмы і стыпендыі

          Магчымасці навучання ў Нарвегіі

 

16:00-18:00 - Вышэйшая адукацыя ва Францыі (Амбасада Французскай Рэспублікі ў Беларусі)

          Жыццё ва Францыі (плюсы і мінусы)

          Сертыфікаты па французскай мове

Фота: www.europarl.europa.eu