На тры дні, з 14 па 16 лютага, у Мінску адкрыецца партал у Сусвет джаза – Міжнародны фэст Minsk Winter Jazz 2020 абрыне на горад струмень новых ідэй, цікавых творчых сустрэч і хвалю добрага настрою. Праграма:
14 лютага (пятніца)
а 19:00 - «My Jazzy Valentine».
а 23:00 - «Post-jazz night by Radio Plato».
15 лютага (субота)
а 11.00 - «Майстэрня вакальнай імправізацыі з Клiўлендам Уоткісам». Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі.
а 19:00 - «From Europe with Love».
16 лютага (нядзеля)
а 11.00 - Дабрачынны канцэрт «Джаз для дзяцей ад дзяцей». Уваход вольны.
а 19:00 - «All That Jazz».
а 22:00 - Jam Session. Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі.
Гэты крос-культурны форум з удзелам лепшых джазавых музыкантаў з Вялікабрытаніі, Швецыі, Даніі, Францыі, Польшчы і Беларусі, стане магчымым дзякуючы падтрымцы Амбасады Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь, Амбасады Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, Польскага інстытута ў Мінску, Амбасады Швецыі ў Мінску, Праекта Еўрапейскага саюза MOST, кампаніі «Рэгула», кампаніі «Кравт», сумеснага прадпрыемства «Pernod Ricard Minsk».