Активности

Отправьтесь на велоэкскурсию «Минск графа Чапского» (14+)

5 июня 2021

Немига

Минск, ул. Немига

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 15 руб.

Отправьтесь на велоэкскурсию «Минск графа Чапского» (14+)

«Мінск графа Чапскага» – гэта вандроўка па мясцінах, звязаных з легендарным мінчуком, чыноўнікам і бізнэсмэнам, закаханым у свой родны горад, дзякуючы чаму Мінск, які доўгі час быў глухой правінцыяй, набыў сталічны глянец і бляск.

За час працы Караля графа Гутэн-Чапскага (1860-1904) на пасадзе гарадскога галавы ў Мінску з'явілася электрычнае святло, першы грамадскі транспарт, прытулак для бяздомных, дабрачынны ламбард; гарадскі вадаправод быў значна пашыраны, ужо ствараўся праект гарадской каналізацыі, а ў парку быў адчынены велатрэк з велапракатам...

Можна доўга пералічаць справы, зробленыя Чапскім для горада – часцяком за ўласныя грошы, можна доўга называць яго паспяховыя і амбіцыйныя дзелавыя праекты, можна доўга апісваць мясціны ў горадзе, звязаныя з яго кіпучай дзейнасцю - вуліцы, паркі, дамы, прадпрыемствы - ды ці не лепей адзін раз з'ездзіць на экскурсію

Запіс: +375 (29) 853-57-49

«Менскі велашпацыр» можа арганізаваць пракат ровараў; дакладны кошт залежыць ад працягласці маршруту, месца сустрэчы, колькасці патрэбных вам ровараў – скантактуйцеся з намі, каб даведацца пра ўмовы. Каб узяць ровар на пракат, вам будзе неабходны пашпарт або іншы раўназначны дакумент.