У праекце «Міміка лёгкіх: рэканструкцыя. Дзённік Дыхання» важным і, у нейкім сэнсе, вызначальным з`яўляецца сацыяльна-культурны складнік праекта, кантэкст. Наколькі выстаўка звязана з культурным альбо сацыяльным асяроддзем і якія сувязі яна ўтварае, якія ўплывы і якой ўласцівасці? Мастакі часта пагружаюцца/звяртаюцца да экзістэнцыяльнага. Ці спецыфіка гэта асяроддзя, кантексту альбо часу? І наколькі такога роду праекты могуць быць интэрпрэтаваны з сацыяльна-культурнай перспектывы? Тэма экзістэнцыяльнага губляе актуальнасць пад час сацыяльна-арыентаванага мастацтва? Ці праяўляе яна нейкія сацыяльна-культуралагічныя пласты, ці садзейнічае счытванню вонкавых абставін?
Упершыню праект быў рэалізаваны ў якасці запісу акцыі «Дзённік Дыхання. Міміка лёгкіх» у галерэі г.Бозвіль ў Швейцарыі ў рамках праграмы резідэнцыі ў 1997 годзе. Пасля праект дапаўняўся і ўскладняўся на іншых пляцоўках ў рамках праектаў:
1998 – «Тэксты». Райнэ – Шопінген -- Бекум, Германія.
1998 – «Брэменскі дзённік». Выставачная пляцоўка інстытута імя Гётэ, Брэмен, Германія.
1998 – «6+6». Галерэя Анфілада, Шчэцын, Польшча.
1998 – «Інфармацыя 98». Саляныя склады, Віцебск, Беларусь.
1999 – «6=6» Галерэя BWA , Кельцы, Польшча.
2002 – міжнародны арт-праект «Ілюзорная рэальнасць». Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь.
2004 – 4-ты міжнародны тэматычны выставачны праект «Ілюзія часу». Музей БДАМ, Мінск -- Магілёўскі абластны мастацкі музей імя П.В.Масленікава, Магілёў -- Карцінная галерэя Г.Х.Вашчанкі, Гомель, Беларусь.
Рэканструкцыя праекта сёння з`яўляецца развіццём ідэі, праект становіцца працэсуальным, дзе інтэнцыя мастака удакладняецца. Графічныя манахромныя аркушы и видэадакументацыя працэса –фіксацыя, стварэнне чарговай візуальнай структуры, адпавядаючай гэтаму месцу і часу, як і дадатак агульнага паслання 1997 года.