Гэта экскурсія пазнаёміць вас з самымі старымі з захаваўшыхся могілак Менску - Кальварыяй.
Гэты старажытны каталіцкі некропаль хавае у сабе нямала таямніц – старыя таямнічыя склепы, прыгожая ўязная брама, велічны касьцёл, шляхецкія пахаваньні, прывід Белай Панны...
Тут пахавана безьліч знакамітых беларусаў зь цікавымі і гераічнымі лёсамі - Ян-Баляслаў Луцкевіч – удзельнік паўстаньня Каліноўскага і бацька знакамітых Яна і Антона, Янка Лучына – паэт, які вярнуў беларускае слова ў менскі перыядычны друк, Вацлаў Іваноўскі – міністар культуры БНР і бургамістар Менску ў часы другой сусьветнай вайны, Аляксандр Сіпайла – каталіцкі сьвятар, якога лічаць мясцовым сьвятым і шмат іншых.
Гэтае месца вартае, каб яго наведаць і, зазірнуўшы у мінулае, аддаць даніну павагі тым людзям, якія стваралі гісторыю Менску і Беларусі, а цяпер спачываюць тут.
Далучайцеся, будзе вельмі цікава:)
Сустракаемся ля цэнтральнае брамы могілак.
Ахвяраваньне на вандроўку - 50.000 руб. Дапамагаем прытулку Суперкот.
Фота: commons.wikimedia.org