Другое

Менск – горад пад аховай Божай Маці

8 февраля 2015

Красный костел

Минск, пр-т Независимости, 1

Справки: тут.

Вход: 50 000 руб.

Менск – горад пад аховай Божай Маці

Гэта экскурсія пазнаёміць вас са старонкамі жыцьця тысячагадовага гораду. Яго гісторыю, лёс, легенды, паданьні і міфы мы пабачым і пачуем падчас нашага падарожжа.

Якія таямніцы хавае ў сабе Чырвоны касьцёл? Хто сядзеў у Пішчалаўскім замку? Пра што хоча распавесьці нам помнік Міцкевічу? Якія прафесійныя патрабаваньні выстаўляліся да пажарных і паштальёнаў у ХІХ ст.?

А акрамя гэтага пагутарым пра гарадзкую тапаніміку, менскі езуіцкі калегіюм (і нават павучымся ў ім), лёс менскай ратушы і даведаемся, чым герб Менску адрозны ад гербаў усіх гарадоў сьвету.

А яшчэ гістарычнае рэха, масоны, завітаньне ў госьці ў сапраўдную шляхетную сядзібу і таямніца самай старой менскай прыбіральні...

Далучайцеся, будзе вельмі цікава:)

Сустракаемся каля Чырвонага касьцёлу ля статуі Міхала Арханёла.

Фото: www.virtualtourist.com