Другое

Менск – горад мастацтваў

28 сентября 2014

Ратуша

Минск, пл. Свободы, 2а

Даведкі: тут.

Уваход: бесплатна.

Менск – горад мастацтваў

Лёсы якіх слынных мастакоў звязаныя з Менскам? Мы пабачым адрасы, дзе жылі й працавалі творцы розных эпохаў: Юзаф Пешка і Юзаф Азямблоўскі, Валянцін Ваньковіч і Фердынанд Рушчыц і Міхаіл Кікоін, Хаім Суцін, Уладыслаў Стрэмінскі і Мэір Аксельрод, Оскар Марыкс і Натан Альтман. Дзе быў праведзены першы ў СССР публічны мастакоўскі пэрфоманс? Дзе быў забіты мастак і выдатны руплівец захавання гісторыка-культурнай спадчыны, Лявон Баразна? Дзе адбываліся сходы славутае суполкі мастакоў-дысідэнтаў “На паддашку”? 
А таксама: лёсы геніяў і злачынцаў, менскія падзямельлі й адрасы БНР, трагэдыі й сьвятыні. 

Праводзіць мастацтвазнаўца і гісторык архітэктуры Сяргей Харэўскі. Збор 28 верасня (нядзеля) а 10:30 ля Ратушы (пл. Свабоды 2А), ля карэты губернатара. 
Працяг экскурсіі – 2 г.30 хв.(з карэкцыяй на стан надвор’я). 
Вандроўка не носіць камерцыйнага характару. Удзел у ёй абсалютна бясплатны. Арганізатар: Беларускі Калегіюм.