Выставки

Матацыкл на вуліцах Мінска

22 апреля 2015 - 22 мая 2015

ТЦ «Скала»

Минск, ул. П.Глебки, 5

Даведкі: тут.

Квіткі: 60 000 руб. для дарослых, 50 000 – студэнты і песіянеры, 40 000 руб. – дзецям ад 6 да 16.

Матацыкл на вуліцах Мінска

Упершыню, больш чым за 20 апошніх год у Мінску адбудзецца выстава рэтра-матацыклаў.

Матацыкл для нашых бацькоў і дзядоў быў не толькі асноўным транспартным сродкам, матацыкл быў для іх вялізарнай часткай жыцця. Пра матацыкл марылі, яго даглядалі, на ім ездзілі на “танцы”, на ім спаборнічалі адзін з адным, ды і ці мала яшчэ чаго… Пачыналі звычайна з ровара, пасля часам быў мапед і, як вяршыня мары, - матацыкл.

На свеце есць незвычайныя людзі, якія з павагай адносяцца да рэтра-матацыкла. Гэта аматары-калекцыянеры і рэстаўратары. І менавіта іх экземпляры ў рэстаўраваным і, што немалаважна, у захаваным стане будуць прадстаўлены на выставе.
Шчырае дзякуй ім за гэта!
Чаму гэта выстава яшчэ і “пра люддей”? – а таму што некалькі разоў на месяц на выставе будуць арганізаваны сустрэчы з аматарамі-калекцыянерамі, рэстаўратарамі, якія падзеляцца сваім вопытам, раскажуць пра свае матацыклы. Падрабязнасці – на retromoto.by
Асаблівасцю выставы будзе тое, што наведвальнікі змогуць не толькі убачыць матацыклы і аксэсуары, але і ў поўным сэнсе слова дакрануцца да іх: будзе арганізавана адмысловая фотазона, дзе можна сфатаграфафацца на матацыкле.
Таксама для дзяцей да 16 год будзе арганізаваны конкурс малюнка “Рэтра-Матацыкл” . Звяртаем увагу што на конкурс могуць быць прадстаўлены работы як папярэдне падрыхтаваныя, так і намаляваныя на месцы.
Спадзяемся што выстава стане цікайвай і тым, чыя маладосць прайшла з матацыклам і на матацыкле, і тым, хто памятае дзядулін або бацькоўскі матацыкл, і тым – самым юным, хто бычыў іх(матацыклы) магчыма толькі на фатаздымку.

Таму і дэвіз выставы:
Успомні! Даведайся! Дакраніся!

Праграма выставы:
• Матацыкл часоў 2ой сусветнай вайны. (да 70-годдзя Перамогі)
• Пасляваенныя матацыклы. (50-80гг. XX ст.)
• Матацыклы айчынныя (ММВЗ)
• Госці – італьянскія матацыклы
• Сустрэчы з калекцыянерамі-рэстаўратарамі (упершыню)
• Адмысловая Фотазона
• Конкурс дзіцячага малюнка “Рэтра-Матацыкл”

Сардэчна запрашаем на выставу, на якой будуць прадстаўлены матацыклы і мапеды не толькі массавай вытворчасці, але і рэдкія, а, часам, і ўнікальныя экземпляры для Беларусі!

Конкурс дзіцячага малюнка  “Рэтра-матацыкл”

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дзеці да 16 год. Вельмі заахвочваем падрыхтаваць малюнкі загадзя дома, але таксама, пры жаданні, можна будзе намаляваць малюнак на месцы. Фармат малюнка-А4; тэхніка выканання і матэр’ялы-любыя.На месце выставы можна будзе намаляваць малюнкі толькі алоўкам. Малюнкі будуць размяшчацца на месце выставы на ўсеагульны агляд.Невялікую перавагу будуць мець малюнкі, на якіх удельнікі конкурсу адлюструюць гісторыю матацыкла у сваей сям’і (альбо матацыкла бацькі, альбо нават дзядулі).               

Вельмі цікава, прыемна і пазнавальна будзе дапоўніць малюнак апавяданнем-сачыненнем пра бацькоўскі, ці пра дзядулін матацыкл, альбо пра гісторыю намаляванага матацыкла. Лепшыя і цікавейшыя працы будуць размешчаны на сайце RETROMOTO.BY.

Пераможцаў конкурсу вызначыць журы.  Пераможцы – атрымаюць сувеніры і запрашэнні для ўсей сям’і(!)  на ІІІ Міжнародны Рэтра-мата Фестываль “Кола Часу 2015”.

Таксама арганізатары маюць права, на свой густ,  выкарыстоўваць прадстаўленныя на конкурс малюнкі і апавяданні ў мэтах папулярызацыіі рэтра-мата руху.

ВАЖНА! На тыльным баку малюнка ці апавядання абавязкова павінна быць пазначана: 1) Імя і Прозвішча удзельніка. 2) Узрост (колькі год), 3) мабільны тэлефон бацькоў. 

Фота: crashwilliams.wordpress.com