Выставки

Масала

19 ноября 2013 - 11 января 2014

Галерея искусства «Гал-творчество»

Минск, пр-т Независимости, 47

Справки: тут.

Билеты: 6 000 руб.

Масала

Вандроўка – гэта час, які чалавек праводзіць сам на сам са сваімі думкамі, уражаннямі. Гэта адпачынак, якога доўга трэба чакаць, гэта месца, якое дапаўняе, і нават прымушае адпачываць. Але падарожжа кожны выбірае, гледзячы на свой стыль жыцця, мабільнасць, хуткасць, зацікаўленнасць у краіне. Чым можа зачараваць Індыя? Пры адным згадванні аб гэтай краіне выбудоўваецца цэлы шэраг карцін, гукаў і смакаў. Гэта шум і гам неімавернага груката, таўкатня людзей, перазвон Пуджа з суседняга храма, песні, кіламетры яркіх сары, чырвоныя біндзі, «Ача» з характэрным калыханнем галавой... Спачатку гэта забаўляе, праз некалькі тыдняў, праведзеных у краіне, уваходзіць у штодзённае жыццё, і яшчэ надоўга пасля ад’езду застаеццае з вамі. Дарэчы ў санскрыце і шэрагу славянскіх моваў шмат сугучных слоў, можа менавіта гэты факт паказвае на старажытнае сваяцтва нашых культур і растлумачвае каханне беларуса да Індыі?

Масала гэта фірмовы чай са спецыямі. У гэтым напоі захоўваецца традыцыйны смак Індыі. Мясцовыя называюць яго вельмі проста і зразумела “чай”. Яго можна паспрабаваць ў любым кутку гэтай краіны. Гэта самы сапраўдны напой-легенда, хоць бы ўжо таму, што існуе не адну тысячу гадоў. У Індыі яго пілі задоўга да таго, як свет наогул даведаўся пра існаванне гарбаты. Зрэшты, такі спосаб падрыхтоўкі гарбаты характэрны не толькі для Індыі, але і для Непала, Тыбету, Пакістана. Масала чай - гэта своеасаблівае смакавае падарожжа, перажыванне і прыгода варта таго, каб паспрабаваць гэты бадзёрлівы, рэзкі напой, які рыхтуецца з так званымі «цёплымі» спецыямі. У большасці рэцэптаў гарбаты выкарыстоўваецца адзін або некалькі з наступных відаў спецый: кардамон, карыца, імбір, насенне фенхеля, чорны перац і гваздзіка. Традыцыйны Індыйскі чай «Масала» - ідэальны зімовы напой. Таму выстаўка і робіцца ў перыяд шэрасці і заціху беларускай прыроды перад зімой. Дзіўна прыемна адкрываць і дарыць сабе час ад часу новы смак, смак жыцця!

“Мне хацелася б, каб людзі выйшлі з сацыяльна навязаннага матэрыялістычнага накіраванага мыслення, і праз кадры і тыя асобы, якія на іх адлюстраваны, задумаліся, што не новы айфон або Фольцваген робіць людзей шчаслівымі. Што толькі жывыя тыя, хто любіць ўзаемаадносіны. Прастата і шчырасць маюць рэальны кошт ў гэтым свеце…”
Алеся Філіпава, аўтар выстаўкі.