2 лютага “Марафон падтрымкі кнігарні “логвінаЎ”: Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk
Пачынаецца “Марафон падтрымкі кнігарні логвінаЎ”. Гэта будзе шэраг дабрачынных канцэртаў, літаратурных выступаў, перфомансаў.
Гэтак, ужо ў панядзелак 2 лютага “Марафон” адкрыецца татальнай інсталяцыяй-перфомансам “Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk”. Бяруць удзел:
Ілля Сін
Павал Вайніцкі
Яўген Рагозін
Кнігарня логвінаЎ (Незалежнасці 37а). Пачатак гадзіне а 18-19, недзе так. Уваход – вольны.
5 лютага “Марафон падтрымкі кнігарні “логвінаЎ”: Адам Глобус
Пачынаецца “Марафон падтрымкі кнігарні логвінаЎ”. Гэта будзе шэраг дабрачынных канцэртаў, літаратурных выступаў, перфомансаў.
Гэтак, 5 лютага за прылаўкам кнігарні логвінаЎ (Незалежнасці 37а) цэлую гадзіну будзе стаяць пісьменнік Адам Глобус. Тое выдатная магчымасць з першых вуснаў пачуць пра кніжныя навінкі, паслухаць развагі пра літаратуру, атрымаць аўтограф.
Пачатак а 19. Уваход - вольны
6 лютага Прэзентацыя альбома “Хроснай маці беларускага акцыянізму”
6 лютага (пятніца) ў 19-00 у кнігарні “логвінаЎ” адбудзецца пілотная прэзентацыя альбома “Людміла Русава” з “Калекцыя пАРТызана”, дзе ў першыню сабраныя дакументацыя і працы — ад жывапісу і габеленаў да калажаў і перформансаў — выбітнейшай беларускай мастачкі 1980-90-х Людмілы Русавай (1954 — 2010).
У прэзентацыі прысуць удзел: Наталля Янкоўская, Вольга Сазыкіна, Таня Сяцко, сябры і калегі мастачкі.
Будзе дэманстравацца з відэа-працамі мастачкі, а таксама выстаўлена арт-кніга Людмілы Русавай з калекцыі Наталлі Янкоўскай.
6 лютага, 19-00. Кнігарня «логвінаЎ» (пр. Незалежнасці 37а)
Фота: www.leavemethewhite.com