Откройте для себя по-новому творчество Максима Танка (6+)
17 сентября 2021
17 верасня ў 18:00 Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на тэатралізавана-інтэрактыўную дзею “«І сэрца ў нас нібы адно…» Актуальная класіка: Максім Танк – змаганне за свабоду”. Гэтае мерапрыемства прымеркавана да знакавай даты ў нашай гісторыі – 17-га верасня 1939 года.
Максім Танк – гэта не проста вялікі паэт, гэта – знак, сімвал нашай краіны. Зорка заходнебеларускай паэзіі, чалавек, які супрацьстаяў польскай аўтарытарнай сістэме Пілсудскага. Ён выдатна паказаў характар беларуса, ідэальную Беларусь ў сваіх паэмах “Нарач”, “Кастусь Каліноўскі” і дзівосных свабодалюбівых вершах.
Сёння, калі пачынаецца новы вучэбны сезон, хочацца па-новаму адкрыць для сябе творчасць Максіма Танка напярэдадні свята 17-га верасня.