20 чэрвеня а 17 гадзіне адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі флуарэсцэнтнага дызайну і графікі Лісіцынай Кацярыны і Філіпавай Алесі “Люмін”.
Глыбіня самаўсведамлення - лепшыя лекі ад душэўнага болю. Звяртаючы сваю ўвагу ўнутр сябе, даследуючы сваё несвядомае, мы можам дасягнуць такіх глыбінь, на якіх знікаюць любыя межы і ўзнікае ўстойлівы стан адчування цэласнасці быцця - адзінства з навакольным светам і людзьмі. Прыкметамі прасоўвання па шляху прасвятлення з'яўляецца ўстойлівасць мыслення, імкненне да асабістага росту, памяншэнне трывожнасці і агрэсіўнасці.
Гэта свет, які ламае стэрэатыпы, разбурае штодзеннасць у паўсядзенным жыцці, напаўняе энергіяй, жаданнем тварыць, верыць, марыць! Дзякуючы флуарэсцэнтнаму асвятленню, мы трапляем у казачную атмасферу, якая не ўласцівая нам у штодзённым жыцці. Аднак з эфектам флуарэсцэнтнага святлення кожны не раз сутыкаўся ў нашым з вамі асяроддзі. (Флуарэсцэнцыя - прыродная асаблівасць многіх арганізмаў. Напрыклад, свячэнне насякомых (светлячкі), свячэнне марскіх рыбаў і планктону, палярныя ззянні, свячэнне мінералаў). І кожны раз гэтыя ўяўленні нас зачароўвалі і здзіўлялі. Такім чынам, мы знаходзім скрытую фрактальную структуру прыроды, агаляем яе і выводзім на паверхню.
“Творчасць - гэта эксперымент! З аднаго боку мы астаянна выкарыстоўваем традыцыйныя прыёмы ў мастацтве, такія як вышыванне, лапікавая майстэрства (пэчворк), лепка, жывапіс, з іншага боку адбываецца пастаянны пошук новых матэрыялаў, тканін, фарбаў, святла. У выніку мы атрымліваем новы прадукт! З аднаго боку - вельмі блізкі, а з іншага боку - зусім новы! І мы лічым, што ў гэтым і есць сэнс нашай творчасці! Эксперымент і пазітыўны вынік!”
Кацярына Лісіцына і Алеся Філіпава.
Лісіцына Кацярына:
Нарадзілася ў 1984 г, у г. Мінск.
У 2008 г. - скончыла БДУ (кафедра дызайну).
З 2010 прынятая на пасаду выкладчыка кафедры дызайну Прыватнай установы адукацыі “Інстытут сучасных ведаў імя А.М. Шырокава”.
З 2012 года член Беларускага Саюза Дызайнераў.
Філіпава Алеся:
Нарадзiлася ў 1984 г. у Мiнску.
У 2006г. - скончыла факультэт iнфармацыйных тэхналогiй Беларускага нацыянальнага тэхнiчнага універсітэта.
З 2008 года працуе у сферы кампьютэрнага дызайну i графiкi.
З 2010 года займаецца жывапiсам.
Куратар выстаўкі:
Навуковы супрацоўнік навукова-экспазіцыйнага аддзела МСВМ
Каміла Янушкевіч
Сардэчна запрашаем на мерапрыемтсва, прысвечаныя выстаўке:
20.06. а 17. 00 адкрыццё выстаўкі пры ўдзеле:
Музычнага гурта Art project "?! (Psy Chill)
Юра Данскоў (Shaman Jungle) (сумесная імправізацыя)
Чайная цырымонія ад chill out "magical secrets of herbal infusions".
21.06. а 18.00 Музычны гурт Mufer (Ambient noise).
22.06 а 18 00
Музычны праект Golova! (Art-Noise/Dream-Industrial)
Свабодная імправізацыя на тэрменвоксе ад музычнага гурта ASID.
28.06. а 18.00 Свабодная імправізацыя на тэрменвоксе ад музычнага гурта ASID.
29.06. а 18.00 прэзентацыя кнігі "Молвицы" Кірыла Кавалёва пры ўдзеле групы JAH-Малунгма
05.07. а 18.00 Музычны праект Golova! (Art-Noise/Dream-Industrial)
06.07. а 18.00
Філіпава Алеся: Фота-прэзентацыя і гутарка, прысвечаная падарожжу па Індыі.
Перформанс ад тэатра лялек “Дом сонца"
Усе мерапрыемствы будуць адбывацца ў суправаджэнні чайнай цырымоніі ад chill out "magical secrets of herbal infusions".
Магчымыя дапаўненні ў праграме.