Кино

Людзі без твараў

9 января 2016

Музей-мастерская З. Азгура

Минск, ул. Азгура, 8

Справки: тут.

Вход: 25 000 руб.

Людзі без твараў

Запрашаем на прагляд DIY дакументальнага кіно "Людзі без твараў" пра мексіканскіх паўстанцаў, сапатыстаў.

Фільм створаны групай энтузіястаў з Расіі, ён стаў вынікам аналізу двух гадоў здымак у Мексіцы, у аўтаномных супольнасцях, заснаваных на прынцыпах самакіравання, прасоўваных тут Сапатыскай арміяй народнага вызвалення.

Пасля паказу адбудзецца гутарка з аўтарамі і будзе магчымасць паспрабаваць вырабленую сапатыстами каву.

У інтэрнэце фільм з'явіцца няхутка. Таму прыходзьце самі і клічце сяброў, месца хопіць усім!