Концерты

Лявон Вольскі (0+)

21 сентября 2017

Prime Hall

Минск, пр-т Победителей, 65

Справки: +375 33 661 14 32

Вход: 30-48 руб.

Лявон Вольскі (0+)

21 верасня ў Prime Hall адбудзецца першы за 7 год вялікі сольны канцэрт Лявона Вольскага ў Мінску. Продаж квіткоў пачаўся сёння апоўдні – за першую гадзіну пайшло больш за 500 асобнікаў.

«Белая яблыня грому» – знакавая праца Вольскага на вершы беларускіх класікаў. Дыск быў выдадзены ўвясну 2010, быў прадстаўлены на канцэртах у Мінску і на фэсце Be2gether у Літве. Пасля яго і пачалася паўза ў вялікіх выступах музыкі на радзіме – паслухаць Вольскага
нажыва можна было толькі на невялікіх напаўдапольных імпрэзах.

Продаж адбываецца праз касы і сістэму Kvitki.by, сайт Primehall.by і касы Prime Hall (ГЦ «Замак»).
Інфалінія: +375 33 661 14 32.