Лобстар (18+)
3 жніўня новы кінапрагляд ад Гаварун.бай у Доме Фішэра.
На экране летась нашумелы на фестывалях "Лобстар" грэцкага рэжысёра Ёргаса Лантымаса.
Гэта гісторыя кахання, якая разварочваецца ў бліжэйшай будучыні, дзе самотных адзінокіх людзей арыштоўваюць і адпраўляюць у жудасны гатэль. Там яны абавязаны знайсці сабе пару за 45 дзён. Калі ім гэта не ўдаецца, то іх пераўтвараюць у жывёлу і адпускаюць у лес.
Пачатак - 19:00.
Тэл. +375 17 268 80 83, +375 25 922 82 38
Фото: Disgusting Men