Літва. 999.9 (16+)
26 сентября 2019 - 26 октября 2019
СПРАВКИ: здесь
ВХОД: 5 руб. – для взрослых; 2 руб. – для школьников, студентов дневной формы обучения, членов творческих союзов, пенсионеров.
Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Беларусі (Някрасава, 3) і Месяц фатаграфіі ў Мінску запрашаюць 26 верасня а 18 гадзіне на адкрыццё выставы літоўскага фатографа Міндаўгаса Ажушыліса «Літва. 999.9».
Міндаўгас Ажушыліс (нар. 1987) – літоўскі фатограф маладога пакалення, які актыўна прадстаўляе сваю творчасць у Літве і за мяжой. У 2014 годзе атрымаў ступень магістра фота- і медыйнага мастацтва ў Віленскай мастацкай акадэміі.
З 2015 года – сябра Саюза фотамастакоў Літвы. Разам з выдавецтвам «Культурнае меню» выдаў дзве кнігі. Першая кніга, «Шчасце ў Літве / Happiness in Lithuania» выклікала шмат увагі ў 2012 годзе. А ў 2018 годзе другая кніга, «Літва. 999.9 / Lithuania. 999.9» на фестывалі фатаграфіі PHotoESPAÑA патрапіла ў спіс фіналістаў конкурса найлепшай кнігі фотаздымкаў.
Фатограф Міндаўгас Ажушыліс даследуе нязручныя, крытычныя, аднак асабліва актуальныя тэмы: мужнасць, геданізм, дарожныя аварыі, cілу (бяссілле) іміджу. Яго творчасць неабавязкова ўспрымаць як крытыку капіталізму, спажывецтва, глабалізацыі, правінцыяналізацыі ці нацыяналізму, хоць яе тут шмат. Неабавязкова і паглыбляцца ў дэпрэсію.
Больш варта выбіраць крошкі экзістэнцыяльнага золата – нябачныя, але заўважаныя Ажушылісам у сцэнаграфіі літоўскай штодзённасці. У экспазіцыі будуць прадстаўлены фотаздымкі з трох праектаў аўтара: «Аварыя» («Accident»), «Жыццё пасля смерці» («Afterlife»), «Шчасце ў Літве» («Happiness in Lithuania»).
Час працы: аўторак-субота 12:00 -20:00.