Активности

Сгоняйте на «детективную» велоэкскурсию по городу (16+)

19 июня 2021

Вокзал

Минск, пл. Привокзальная, 3

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 15 руб.

 

Сгоняйте на «детективную» велоэкскурсию по городу (16+)

19 чэрвеня вас запрашаюць на самую дэтэктыўную экскурсію лета: “Мінск Лі Харві Освальда”

Кім насамрэч быў гэты загадкавы залётны матылёк? Чым ён займаўся ў нашым горадзе больш двух гадоў? Якія крамы наведваў? Дзе харчаваўся, весяліўся, працаваў? З кім сябраваў? І ці насамрэч гэта ён страляў у Кэнэдзі? На гэтае пытанне мы наўрад ці знойдзем адказ у гэты вечар, але як жа гэта цікава - пракаціцца па мінскіх штодзённых маршрутах Лі Харві Освальда, паблукаць па “ўзорным сацыялістычным горадзе” яго часоў, даведацца, як ён пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай, і… зірнуць на яго вокам агента КДБ.

Маршрут: Чыгуначны вакзал — гасцініца Мінск—кінатэатр Центральны — ГУМ—Цырк—дом на вул. Камуністычная—завод Гарызонт — амерыканская амбасада.

Працягласць: 2 гадзіны.

Магчымы пракат ровараў. Запіс і інфармацыя па тэлефоне +375 (29) 853-57-49.