Лекцыя Пала Тамаша
18 июня 2013
Даведкi: тут.
Уваход: вольны.
Беларусь, Украіна, Малдова і краіны Балтыі з'яўляюцца часткай новай Усходняй Еўропы. У гэтых краінах розная палітычная сітуацыя і ўжо розная гісторыя. Кожная з гэтых краін перажывала і перажывае змену парадыгмаў у сваім развіцці. І ў кожнай з іх мы можам бачыць розныя стратэгіі мадэрнізацыі - "рамантычныя" стратэгіі 1990-х змяняюцца на "паражэнчыя" стратэгіі 2000-х.
У лекцыі будзе звернута ўвага на фактары, якія вызначаюць развіццё краін новай Усходняй Еўропы, у тым ліку "path dependency" (залежнасць ад папярэдняга шляху развіцця). Ці магчымы для гэтых краін "leapfrogging" ("скачок жабы") - паняцце, узятае з тэорыі развіцця і якое азначае спробу рэзкага рыўка на апярэджанне "адстаючых" у сваім развіцці краін? Адна з задач - зразумець, якія ў цэлым магчымы перспектывы для выбару далейшых стратэгій нацыянальнага будаўніцтва, сацыяльнага і палітычнага развіцця ў рэгіёне.
Аб лектары:
Пал Тамаш, прафесар універсітэта Corvinus (Будапешт, Венгрыя), ганаровы доктар Інстытута сацыялогіі Расійскай акадэміі навук, 20 гадоў ўзначальваў Інстытут сацыялогіі Венгерскай акадэміі навук.
Мова лекцыі: руская.