Кветкавы этнафестываль
5 июля 2015
Справки: +375 44 510 15 53.
Вход: бесплатный.
5 ліпеня ў вёсцы Вязынка пройдзе штогадовы кветкавы этнафестываль. Нашы продкі верылі, што ў Купальскую ноч травы і кветкі становяцца гаючымі, і спаўняюцца запаветныя жаданні. Асацыяцыя «прафесіяналаў фларыстыкі і кветкавага бізнэсу» запрашае трэцяе лета запар акунуцца ў атмасферу таямнічага славянскага свята. У адным з найбольш маляўнічых куткоў нашай краіны па добрай традыцыі збяруцца фларысты, каб стварыць вянкі і букеты з народнай душой. Вы ўбачыце ўсю прыгажосць Беларусі ў жаночым вобразе, у кветках, строях, у паэзіі, народных самабытных песнях. Станеце ўдзельнікам самага яскравага свята на Івана Купала.
Фото: www.livinginseason.com