Другое

Купалле ад музея народнай архітэктуры і побыту (0+)

26 июня 2021

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: для дарослых –10 руб.; для дзяцей школьнага ўзросту – 5 руб.; для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Купалле ад музея народнай архітэктуры і побыту (0+)

Беларускі дзяржаўны музей народнй архітэктуры і побыту будзе ладзіць прыгожае і чароўнае летняе свята Купалля. Запрашаем прыехаць да нас і далучыцца да традыцыйных гулянняў, абрадаў і забаваў!

Свята пачнецца 26 чэрвеня ў 18:00 – просьба не спазняцца.

У праграме мерапрыемства:

  •  Завіванне купальскіх вянкоў;
  •  Выраб васковых свечак з зёлкамі;
  •  Купальскае шэсце;
  •  Урачыстае распальванне купальскага вогнішча: карагоды, гульні, пераскокі;
  •  Чароўныя і жахлівыя казкі і паданні;
  •  Расповед пра купальскія зёлкі і лекавыя травы;
  •  Варажба на вянках і зеляніне;
  •  Традыцыйныя купальскія спевы, гульні і танцы пад беларускія народныя інструменты;
  •  Міфічныя персанажы.

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 19:30.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых –10 руб.;
  • для дзяцей школьнага ўзросту –5 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля п/а Азярцо. Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі, Чыкі.