Культура паляпшае жыццё

18 марта 2014 - 15 апреля 2014

Цэх

Минск, ул. Октябрьская, 16

Даведкi: тут.

Уваход: вольны.

Культура паляпшае жыццё

“Культура паляпшае жыццё” – для кампаніі “Будзьма!” гэтая аксіёма відавочная. Але як менавіта культура можа дапамагчы кожнаму беларусу і грамадству ў цэлым? Ці здольная культура дапамагчы знайсці сябе, самарэалізавацца, пабудаваць зручную прастору і добрыя працоўныя і сямейныя адносіны? І што менавіта ёсць паняткам “культура” ў нашым грамадстве? Абмеркаваць гэтыя пытанні і прарасціць “зерне” новага бачання культуры заклікае кампанія “Будзьма беларусамі!” на сакавіцкіх афлайнавых ток-шоу.

Кожны тыдзень у крэатыўнай прасторы “ЦЭХ” а 19-й мы збіраем экспертаў, даследчыкаў, знакамітых асобаў, і ўсіх тых, хто мае што сказаць пра беларускую культуру.

Запрашаем усіх неабыякавых і цікаўных да ўдзелу ў дыскусіях.

У праграме:

18.03. Культура быць актуальным. НАВОШТА НАМ МУЗЕЙ?

26.03. Культура дабрачыннасці. ЯК ТРЭБА ДАПАМАГАЦЬ ІНШЫМ?

1.04. Культура партнёрства. БІЗНЕС І МАСТАЦТВА: СПАЖЫВЕЦТВА ЦІ ПАРТНЁРСТВА?

8.04. Культура ствараць прастору. РЭКАНСТРУЮЕМ МІНСК

15.04. Культура каштоўнасцяў. РАСШЫФРОЎВАЕМ НАЦЫЯНАЛЬНЫ КОД БЕЛАРУСАЎ