Беларусь: скрозь час і прастору да культурнай самаідэнтыфікацыі
11 декабря 2014
Справки: тут.
Вход: бесплатный.
11 снежня ў 18:30 ў Цэнтры Сучасных Мастацтваў адбудзецца лекцыя Галіны Алісейчык “Беларусь: скрозь час і прастору да культурнай самаідэнтыфікацыі”.
Якія шыфры схаваныя ў вобразах нацыянальнага беларускага
і славянскага фальклору? Адкуль нарадзіліся нацыянальныя сімвалы ? Што паўплывала на фарміраванне нацыянаяльнага характару? Адказы на гэтыя пытанні, дадзеныя скрозь прызму мастацтва і гісторыі краіны, а таксама на многія іншыя, вы даведаецеся падчас лекцыі.
Галіна Алісейчык – тэатразнаўца, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Фота: olivagreen.wordpress.com