Концерты

Крок да рока

24 сентября 2016

TNT

Минск, ул. Революционная, 9

Справки: тут.

Вход: бесплатный.

Крок да рока

У верасні радыёстанцыя “Сталіца” адзначыць 18-годдзе! Прапануем адсвяткаваць гэтую падзею пад рокавыя драйвы ў святочных забавах.

24 верасня з 18:30 у “TNT Rock Club“ – рэальны рух: конкурсы, віктарыны,карагоды, торт і свечкі. А са сцэны “жыўцом” паддаваць спёкі будуць беларускія гурты “Recha“, “Яnkey“, “Всё сrazy“, “Нагуаль“.

Уваход да 21:00 – свабодны.

Радыё “Сталіца“ – структурнае падраздзяленне Белтэлерадыёкампаніі – адзіная ў краіне цалкам беларускамоўная радыёстанцыя FM-фармату. Пад дэвізам “Слухай любімае!” калектыў стварае інфармацыйныя, пазнавальныя і музычна-забаўляльныя праграмы, арыентаваныя на “думаючую моладзь” і “прасунутых дарослых”. Асаблівае месца займаюць праграмы, прысвечаныя гісторыі і культуры Беларусі, праз якія можна віртуальна падарожнічаць па цікавых мясцінах нашай краіны, даведацца пра ўнікальныя прыродныя рэсурсы і помнікі архітэктуры, а таксама зрабіць своеасаблівы экскурс у гісторыю і дакрануцца да багатай культурнай спадчыны Беларусі.

Сярод мноства FM-радыёстанцый, “Сталіца” вылучаецца сваім асаблівым падыходам да музычнага напаўнення эфіру: падборка песень задаволіць патрэбы як сталага меламана, выхаванага на класіцы заходняй рок-музыкі, так і маладога чалавека, які сочыць за айчыннымі і замежнымі навінкамі рока.

Музычны фармат радыё "Сталіца" знаходзіцца на стыку фарматаў AOR/АС (альбомна-арыентаваны рок / сучасная музыка для дарослых). Вялікая ўвага надаецца маладым беларускім музыкантам і аўтарам, якія працуюць у рок-стылістыцы. 

“Крок да рока” – заўважны музычны праект на радыёстанцыі. Дае магчымасць гуртам ладзіць жывыя канцэрты на радыё, знаёміць слухачоў з свежымі рок-альбомамі, дазваляе далучыцца да размовы і задаць сваё пытанне музыкантам. 

Удзельнікі канцэртнай праграмы:

RECHA” – беларускі фолк-мадэрн гурт, які актыўна ўжывае ў сваёй творчасці і іншыя жанры. Простая музыка і простыя словы аб самым галоўным у жыцці. 

ЯNKEY” – беларускі рок-гурт, які выконвае песні ўласнага сачынення і кавер-версіі сусветных хітоў. Фіналісты і пераможцы шматлікіх конкурсаў, сярод якіх – “Новая Хваля”, “Еўрафэст”, "Cover King”.

ВСЁ CRAZY” – флагманы і першапраходцы айчыннага беларускага кельт-панка. “Наша самасвядомасць пашырылася, а светапогляд звузіўся. Гэта не значыць, што не будзе больш старога-злога, але гэта значыць – больш новага-добрага!” – заяўляюць музыканты.

НАГУАЛЬ” – модэрн-фолк- гурт балотнага панка, шаманскага рок-н- рола і эзатэрычнага шансона. Свет “Нагуаль” – этна-сюррэалізм, у якім спалучаецца асабістае з народным, архаіка і авангард… Гульня этнічных адчуванняў. 

Вядучы – Ягор Квартальны (“Нагуаль”).

“TNT ROCK CLUB” – гэта не толькі канцэртная пляцоўка, непаўторны інтэр’ер і выдатная кухня. Гэта яшчэ і эксклюзіўны музей рок-культуры. Акрамя зорак і пачаткоўцаў беларускай сцэны, тут выступалі такія волаты сусветнага рока як Ken Hensley («Uriah Heep»), «Bonfire», Kris Slade (экс-барабаншчык AC/DC), Артур Беркут (экс-«Автограф» і «Ария») і іншыя.

Фото: tntrock.by.