Концерты

#МалітвыБеларусі ў Чырвоным касцёле (0+)

10 октября 2020

Красный костел

Минск, пр-т Независимости, 1

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: от 10 руб. взрослым, 5 руб. детям.

 

#МалітвыБеларусі ў Чырвоным касцёле (0+)

Цэнтр культурных ініцыятыў “Артс КіТ” і MuzzicDom ладзяць серыю дабрачынных музычных імпрэз #МалітвыБеларусі ў Чырвоным касцёле імя св. Сымона і св. Алены ў Мінску.

У наш час падаецца асабліва важным праліць духоўны свет і аб’яднаць жыхароў нашай роднай Беларусі малітвай і высокім мастацтвам. Прыбытак ад канцэртаў будзе накіраваны ў падтрымку Чырвонага касцёла і беларускіх дзеячаў культуры.

Першыя канцэрты з серыі #МалітвыБеларусі - “Lux Aeterna” і “Рэквіем” В.А.Моцарта, - якія адбыліся ў верасні, паказалі, што такія імпрэзы вельмі запатрабаваныя часам і сапраўды спрыяюць аб’яднанню жыхароў нашай роднай Беларусі малітвай і высокім мастацтвам.

Працягам музыкальных сустрэч стане канцэрт Stabat Mater, прысвечаны жанчыне-маці.

Праграма:

Дж. Б. Пергалезі “Stabat Mater” В. Казлоўскі: п’есы “Salve Regina”, “Эсфір” Ананімны аўтар XVIII ст.“Планкты”

Выканаўцы:

Салісты: Кацярына Міхнавец (мецца-сапрана) і Алена Шэўчык (сапрана). Ансамбль салістаў "Парціта" сумесна з MuzzicDom Orchestra.

Дырыжор — Аляксей Фралоў.

Мінімальны кошт квітка — 10 рублёў, але вы можаце зрабіць данацыю і больш. Кошт квітка не залежыць ад месца, якое вы зоймеце (свабодная рассадка), а толькі ад вашага жадання і магчымасцяў падтрымаць Чырвоны касцёл і дзеячаў культуры. Дзіцячы квіток — 5 рублёў.

Прыбытак ад канцэртаў накіроўваецца ў падтрымку Чырвонага касцёла і беларускіх дзеячаў культуры. Набыць квіткі магчыма анлайн, а таксама непасрэдна ў касцёле перад пачаткам канцэрта. Колькасць месцаў абмежаваная, таму паклапаціцеся, калі ласка, аб квітках загадзя.

Таксама звяртаем вашую ўвагу на неабходнасць прытрымлівацца правілаў эпідэміялагічнай бяспекі і пераканаўча просім вас пры наяўнасці любых сімптомаў прастудных захворванняў устрымацца ад наведвання імпрэзы.

Інфалінія: +375 (44) 599-99-06.