Выставки

Коммунальная квартира

18 мая 2013 - 17 июня 2013

Справки: тут.

Билеты: 10 000 руб.

Коммунальная квартира

Каласальны прыток людзей у гарады ў 1920-х – 1930-х гадах прывёў да катастрафічнага пагаршэння жыллёвых умоў: празмернай цеснаты. Мільёны людзей пакутвалі ад адсутнасці свабоднай прасторы і жыцця, па віду падобнага да сучаснага тэлевізійнага “Рэаліці-шоў”, але ў жыцці рэальным. Жыллёвая сітуацыя працягвала быць напружанай і надалей. “Камуналкі” заставаліся неад’емнай рысай савецкай рэчаіснасці. Нягледзячы на “прелесці” камуналак, цяжкасці побыту не здолелі задушыць духоўныя інтарэсы людзіей, якія ў іх жылі. 

Каларыт камунальнай кватэры не застаўся па-за ўвагай мастацтва. У прыватнасці, кінематаграфія адгукнулася на яго ў такіх фільмах, як “Стылягі”, “Усход – Захад”, “Пяць вечароў”, “Пакроўскія вароты”, “Дом, у якім я жыву”, “Дзяўчына без адрасу”, “Цішыня”, “Розныя лёсы” … Кінастудыя “Беларусьфільм” у 1957 годзе выпусціла на экраны лірычную камедыю “Нашы суседзі”, інтрыга якой завязвалася ў адной з мінскіх камунальных кватэр.

Стваральнікі выставы “Камунальная кватэра” імкнуліся рэканструяваць свет гэтай формы існавання, характэрнай для часу 1950-х – 1960-х гадоў. “Ландшафт” яе складаецца з некалькіх зон: прыхожая, кухня, спальня, дзіцячы пакой, гасцёўня. Гэтая прастора напоўнена цяпер ужо антыкварнымі рэчамі савецкай эпохі – прадметамі мэблі, кухоннага начыння; тут знаходзяцца дзіцячыя цацкі, прадметы побыту шырокага спажывання. Сярод іх – самы распаўсюджаны ў той час, сапраўды народны тэлевізар “КВН” з лінзай для павелічэння; радыёрэпрадуктар – ўзор першай пасляваеннай прадукцыі Мінскага радыёзавода; радыёла “Мінск-61”, якая і цяпер цешыць вока сваім дызайнам. Акардэон, які прадстаўлены на выставе, ў 1957--1961 гадах знаходзіўся ў адным з цалінных саўгасаў Казахстана. На ім іграў трактарыст Павел Лукашэвіч, які прыехаў на цаліну з Беларусі. 

Стваральнікі выставы спадзяюцца, што візіт у “Камунальную кватэру” не пакіне яе наведвальнікаў абыякавымі.