Кіналёт
Кіналёт прызямліўся ў Мінску! 12 верасня 2015 на Дзень горада а 16:00 дзіўная кіна-павозка пачне свой шлях ад Цэнтра Сучасных Мастацтваў (на вул. Някрасава, 3) і паедзе ўздоўж вуліцы Калініна ў парк ім. Чалюскінцаў, збіраючы за сабой кінааматараў і мінакоў. Шумны кінабалаган прывязе на Кіналёце не толькі святочны настрой, але і шэраг камедыйных кароткаметражак, якія мінчукі змогуць паглядзець а 20:00 на пляцоўцы ў Парку ім. Чалюскінцаў.
Фота: vagrant.kinaklub.org