Чарговы паказ фільма і дыскусія ў кінаклубе BLOW UP Цэнтра сучасных мастацтваў (Мінск, Някрасава, 3) 30.07.2014, 19.00
ЭРВІН ВУРМ - МАСТАК, ЯКІ ПРАГЛЫНУЎ СВЕТ
Аўстрыец Эрвін Вурм - адзін з самых вядомых сучасных мастакоў. Ён ствараў аднахвілінныя скульптуры, скульптуры, якія пьюць вадкасці. Ён прысвяціў цэлую серыю прац такой побытавай рэчы як швэдар, ён рабіў тоўстыя дамы і тоўстыя самаходы. Але ён не збіраўся нікога гэтым рассмяшыць. Працы Вурма - гэта гісторыі пра грамадства спажывання, глабалізацыю, глянец, але галоўны аб'ект ягоных творчых даследаванняў - гэта якасці формы. Сусветна вядомая група Red Hot Chili Peppers зрабіла сапраўдны экскурс у творчасць Вурма у сваім кліпе да песні Can’t Stop. А Лорын Мерц зняў паўнавартасны дакументальны фільм пра правакацыйную творчасць Вурма і ягоны сусветны поспех.
Рэжысёр: Лорын Мерц
Год: 2012
Краіна: Швейцарыя, Аўстрыя, Германія
Жанр: дакументальны фільм, канцэптуальнае мастацтва
Працяг: 00:52:46
Фільм у перакладзе на русскую мову.