Вось яно сапраўднае чараўніцтва, творчасць чатырох стыхій!
Ці бачылі вы, як гліна праз агонь, падчас апалу, пераўтвараецца ў шэдэўр? Гэта цуд!
Стварыце свой кубак або цэлы сервіз пад кіраўніцтвам лепшых майстроў-керамістаў Беларусі. На вялікай ярмарцы керамікі можна будзе набыць народныя і сучасныя вырабы, знайсці чароўную свістульку ды сталовую талерку.
Чым жа пазабавяцца вашыя дзеткі на нашым свяце? Дзіцячая пляцоўка чакае дзяцей на творчыя майстэрні, замалеўкі і арт-сушку, а для маленькіх непаседаў – актыуныя забаўкі!
Мужныя, смелыя і ўдалыя! Для вас конкурсы на працягу ўсяго дня, і, канешне, танцы дый хараводы. А зацікаўленых у гісторыі прашу катацца на вазу.
Дык і голад – не цётка? У нас і смачнай ежы будзе багата!
Святочную атмасферу для нас будуць ствараць музыкі і этна-фолкавыя гурты.
А хіба гэта ўсё? Не! Бліжэй да захаду сонца пачнецца другая частка – гістарычнае свята “Пад знакам Лялівы”. Рыцарскія забавы, грукатанне жалеза, сярэднявечная музыка і шмат цікавостак да позняга вечара.
Усіх шчыра вітаем, уваход у нас вольны!
Фота: Vera Ceramica.