Концерты

Акустычны выступ відэа-блогеркі Леры Яскевіч (16+)

28 мая 2020

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: бесплатный

 

Акустычны выступ відэа-блогеркі Леры Яскевіч (16+)

28 траўня а 20:30 па беларускім часе адбудзецца акустычны выступ спявачкі Леры Яскевіч.

Лера Яскевіч — відэа-блогерка і спявачка. Набраўшы папулярнасць на YouTube з каверамі на вядомыя песні, Лера ўжо заваявала аўдыторыю і сваімі песнямі ды кліпамі. Заўжды самабытная і шчырая, яна з табой і ў вясёлы, і ў сумны настрой, і ў пошуках сябе, і ў асэнсаваннях жыцця.

Бяспечны LIVE — гэта анлайн-канцэрт, які ты можаш глядзець у любой кропцы свету. Робім усё магчымае разам з «Аліварыя», каб ты не сумаваў на каранціне.