Выставки

Здесь покажут, какой канцелярией пользовались наши предки (0+)

24 сентября 2020 - 15 ноября 2020

Музей книги

Минск, пр-т Независимости, 116

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: бесплатный

 

Здесь покажут, какой канцелярией пользовались наши предки (0+)

24 верасня а 16:00 гадзіне ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца адкрыццё выставы «Тайны канцылярыі», створанай сумесна з даследчыкам, лаўрэатам прэміі «За духоўнае адраджэнне» Уладзімірам Ліхадзедавым.

На выставе вы ўбачыце:

  • чым пісалі нашы продкі ў XV–XX стст.;
  • першыя алоўкі і асадкі, пер’ечысткі, пясочніцы, чарніліцы і інш.;
  • пісьмовыя прылады знакамітых людзей (і, нават, якой магла быць ручка Скарыны!).

Таксама даведаецеся, які хадавы тавар айчынных і замежных вытворцаў быў у продажы ў канцылярскіх і папяровых крамах Мінска і Гродна ў старыя часы, як і што рэкламавалі на канцылярскіх прадметах пачатку ХХ ст., якія адмысловыя пісьмовыя прылады рыхтавалі ў валізку падарожнікі.

Школьная тэма экспазіцыі адкрые змесціва ранца гімназістаў розных эпох (сшыткі, алоўкі, асадкі, тачылкі, закладкі, пеналы…), а таксама прадэманструе, як выглядала парта ліцэіста А. Пушкіна. Выстава прадставіць увазе наведвальніка пісьмовыя прылады вядомых асоб і звязаныя з гісторыяй іх сям’яў – князёў Радзівілаў, родных кампазітара С. Манюшкі, краязнаўцы і гісторыка О. Гедэмана, фінансіста Я. Палякова, нямецкага фатографа Фрыца Краўскопфа, маршала С.К. Цімашэнкі і іншых.

Для сапраўдных «гурманаў канцылярыі» прадстаўлены пісьмовыя наборы, чарніліцы ў розных мастацкіх стылях, а таксама ўзоры пісьмовых прылад высокамастацкай работы з каштоўных матэрыялаў.

Экспазіцыя падрыхтавана ў межах аўтарскага праекта «У пошуках страчанага» і дазваляе праз прадметы калекцыі У. Ліхадзедава адкрыць цэлы мацярык, забыты пласт матэрыяльнай культуры звязаны з традыцыяй пісьменства.

Выстава «Тайны канцылярыі» будзе працаваць штодзень, акрамя панядзелка і дзяржаўных свят. Уваход – вольны.