Другое

Вечерняя экскурсия «Камяніцы і людзі Высокага Рынку» (16+)

26 февраля 2021

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: пожертвование, нужна регистрация.

 

Вечерняя экскурсия «Камяніцы і людзі Высокага Рынку» (16+)

У пятніцу 26 лютага гісторык, экскурсавод, музыка і калекцыянер Яраш Малішэўскі разам з Арт Вандроўняй запрашаюць на другую сяброўскую вечаровую пешаходную вандроўку “Камяніцы і людзі Высокага Рынку”.

Рэгістрацыя.

На працягу шпацыру ўсе ахвотныя атрымаюць магчымасьць даведацца:

  • пра легенды, паданні, і вядома ж шматлікія рэальныя факты з багатага мінулага менскай ратушы;
  • пра тое, дзе знаходзіліся менскія палацы Сапегаў і Радзівілаў;
  • пра тое, якім чынам знітаваныя езуіты, губернатары і БНР;
  • дзе знаходзіўся першы менскі музей;
  • пра тое, што бачыў са сваіх вокнаў Станіслаў Манюшка;
  • пра вусцішныя ахвяры пажару, што здарыўся ў будынку гасцінага двара;
  • пра тое, дзе спыняліся ў Менску гетман Мазэпа і маршал Даву;
  • ды багата чаго яшчэ, калі прыйдуць на вандроўку.

Пачатак вандроўкі ў 18:30. Інфармацыя пра месца пачатку прыйдзе напярэдадні вандроўкі. Калі пакідаеце е-мэйл, правярайце тэчку “спам”. Але лепш пакінуць і яшчэ які-небудзь дадатковы кантакт.

Вандроўка, як і ўсе іншыя апошнім часам, праводзіцца за ахвяраванні. Але спадзяемся, што вы разумееце цяперашняе матэрыяльнае становішча экскурсаводаў, колькі часу і высілкаў яны ахвяруюць, каб падрыхтаваць і правесці для вас такія цікавыя вандроўкі, і калі будзе магчымасць ахвяраваць больш, скарыстайцеся ёй. Загадзя ўдзячныя за вашую падтрымку.

Нагадваем, у сувязі з сітуацыяй пандэміі, якая склалася, просім выконваць 3 умовы:

  • трымаць дыстанцыю на выцягнутыя рукі 1,5 метры – гукаўзмацняльнік гэта дазваляе;
  • пры малейшым дрэнным самаадчуванні просьба паведамляць і не прыходзіць, таксама просім устрымацца ад наведвання вандроўкі групу рызыкі – людзей старэйшага веку і тых, хто мае хранічныя захворванні;
  • калі магчыма апрануць маскі, апранайце.

Уся дадатковая інфармацыя: +375 (44)-538-62-83 (Валерыя), +375 (25)-545-84-30 (viber, whatsapp) ці праз тэлеграм @liusterka .