Каляды над горадам
24 декабря 2016
Справки: +375 33 303 59 60
Вход: 5 руб.(родителям бесплатно), но нужна регистрация.
Штогадовы калядны фестываль для дзяцей і бацькоў
«Каляды над горадам»
Адкуль прылятаюць Каляды? Можа, яны нараджаюцца недзе ў гарадскім паветры, ці расквітаюць па-над кварталамі? Сёлета нам хочацца разам пашукаць гэтае свята сярод агнёў на яліне, водару мандарын, вільготных ад снегу рукавіцах ды салодкага імбірнага печыва. Гэтым разам мы пагрузімся ў калядныя дэкарацыі, якія створаны паводле шагалаўскіх матываў.
24 снежня ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбудзецца штогадовы калядны фестываль, тэмай якога на гэты раз стала «Каляды над горадам».
Разам з мастаком Bazinato арганізатары свята – «Дзіцячыя творчыя майстэрні» – для афармлення галерэйнай прасторы ўзялі за аснову работы сусветна вядомага беларускага мастака Марка Шагала.
Праграма фестывалю неверагодна насычаная і цікавая:
– Майстар-класы па вырабу калядных масак і паштовак;
– Актыўныя гульні;
– Знаемства з адукацыйным коміксам па фінансавай пісьменнасці Беларускага народнага банка, а таксама з яго галоўным героем - дапытлівым львом Лявонам;
– Сафія Садоўская пачытае казкі і вершы пра Марка Шагала, створаныя адмыслова для кнігі «Мастацтва Беларусі ХХ стагоддзя. Віцебская школа»;
– Тэатральнае выступленне і сапраўднае шоў светлавых карцін Сашы Грапо.
А таксама шмат музыкі, вяселля, ды святочнага настрою!
Увага: праграма разбіта на два сеансы: 12:00 - 14:30, 15:00 - 17.30
Фото: Avangardism.ru