Фесты

Калядны фэст (16+)

25 декабря 2018

Re:public

Минск, ул. Притыцкого, 62

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 20-30 руб.

Калядны фэст (16+)

Канцэптуальна фестываль не будзе асабліва адрознівацца ад папярэдніх — як заўсёды, збіраюць найбольш цікавыя гурты сярэднявечнай і фолк-музыкі. Сёлета ж на сцэну клуба выйдуць гурты Osimira, Irdorath, Rokash, Znich ды "Стары Ольса".

Дарэчы, гурт OSIMIRA выступіць на гэтай імпрэзе ўпершыню. Магілёўскі этна-гурт, створаны ў 2002-ім годзе, нядаўна вярнуўся ў строй пасля доўгага маўчання і нават паспеў даць некалькі канцэртаў. Цяпер працуе над альбомам, нават нягледзячы на тое, што ўдзельнікі калектыву знаходзяцца ў розных гарадах. 

Запаліць на сцэне і IRDORATH – беларускі fantasy folk гурт, заснаваны ў 2009 годзе, які выконвае сярэднявечную і аўтарскую музыку на рэдкіх інструментах. Часты госць розных імпрэз, каманда пасля завяршэння летняга фестывальнага сезону занялася студыйнай працай. Пры гэтым паспела крыху змяніць інструментальны склад, таму абяцае ў наступным сезоне нямала здзіўляць. 

Падтрымае імпрэзу і  ROKASH – гурт, які быў створаны напрыканцы 2004 года як акустычны медываль-фолк-праект. Цяпер музыка каманды ўяўляе сабой электрычны нэафолк-рок з элементамі арт-рока і прагрэсіва, грунтаваны на сінтэзе гнуткіх фолькавых мелодый, лірычнага жаночага вакалу і жорсткай хард-рокавай рытм-секцыі. У апошнія некалькі месяцаў каманда ўзяла невялічкую паўзу ў канцэртнай дзейнасці і прыступіла да запісу новых песень. Пакуль што плануецца ЕР з працоўнай назвай "Дарогі Дажджу".  Да таго ж у гурта змяніўся барабаншчык. Артур Мартынаў перахаў жыць у іншую краіну, таму месца за ўдарнай устаноўкай заняў Аляксей Яфрэменка, які ўжо граў з Rokash з 2008-га па 2010-ты год.

Сваёй энергетыкай на “Калядным фэсце” падзеліцца і ZNICH – гурт, заснаваны ў 1996 годзе, які выкарыстоўвае аўтэнтычныя інструменты ды спалучае традыцыйныя вакальныя прыёмы і моцны гроўлінг. Цяпер калектыў працуе над новай праграмай i запiсам, прысвечаным 22-годдзю каманды, усталёўвае кантакты з букiнгам i латышска-італьянскі лэйблам ды плануе выпусцiць у бліжэйшы час два клiпы. А яшчэ нядаўна калектыў паўдзельнічаў у канцэрце-прысвячэнні Аляксандру Кулiнковiчу і хутка накіруецца з гэтым жа праектам у тур па абласцях.

 Традыцыйна фэст падтрымае гурт сярэднявечнай беларускай музыкі “СТАРЫ ОЛЬСА”, заснаваны ў 1999 года. У рэпертуары – народныя балады і ваярскія песні, творы беларускіх кампазітараў эпохі Рэнесанса, кампазіцыі са зборнікаў прыдворнай музыкі, еўрапейскія папулярныя мелодыі эпохі Сярэднявечча і Рэнесанса. Апошнім часам гурт шмат гастраляваў і адкрыў для сябе новую краіну – Румынію, дзе выступіў на фэсце Дракулы ў Бухарэсце. Акрамя таго, калектыў цяпер стварае батлейку і рыхтуе спектакль «Трыстан і Ізольда» -- беларускую версію аповесці, найбольш поўную з усіх існуючых. 

Дарэчы, вядучым “Калянданаг фэсту” будзе лідар гурта “Стары Ольса” Зміцер Сасноўскі.