Спектакли

Две истории потерь расскажет театр «На балконе» (10+)

23 июня 2021

Дюплекс

Минск, пр-т Дзержинского, 9

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 15 руб.

 

Две истории потерь расскажет театр «На балконе» (10+)

“Страта” – монаперфоманс в фармаце ready-made ад «Тэатра на балконе».

Асновай тэхнікі ready-made з’яўляецца трансфармацыя утылітарных прадметаў у твор мастацтва. Вызначальным для яе становіцца пошук гэтага прадмету.

Аднойчы рэжысёр Андрэй Саўчанка знайшоў ля дваровага гарадскога сметніка старую валізку, ў якой апынуўся стос разарваных фатаздымкаў. Чыйсьці сямейны архіў. Далейшае жыццё знаходкі шукайце ў першай гісторыі. Другая частка – гісторыя пра дзедаў дом, спалены маланкай.

Калі чалавек губляе нешта, то гэта моцна б’е, моцна ўзрушвае. Унутраны ператрус пераарганізоўвае ўласную сістэму асобы – і ў цябе з’яўляюцца новыя думкі, новыя накірункі, па якіх ты можаш ісці.

Памяць ажывае ў прадметах. Асновай тэхнікі ready-made з’яўляецца трансфармацыя ўтылітарных прадметаў у твор мастацтва. Вызначальным для яе становіцца пошук гэтага прадмету.

Спектакль-эскіз народжаны ў межах лабараторыі ready-made theatre “Ужо гатовы сусвет”, якую ладзілі Алена Мальчэўская і Аляксандр Марчанка ў Цэнтры візуальных і выканальніцкіх мастацтваў “ART Corporation”.

Эскіз спектакля быў прадстаўлены ў межах форума “ТЭАРТ” у 2020.

  • Аўтар, актор і рэжысёр: Андрэй Саўчанка
  • Мастак: Юрый Вінаградаў
  • Музыка: Jozef van Wissem і Brendan Perry

Працягласць: 60 хвілін.

Мова: беларуская

Абавязковы папярэдні запіс па тэл/Viber: +375 (29) 391-47-11.

Тэатр На Балконе − студыйны, лабараторны, эксперыментальны, аўтарскі. Заснаваны ў 1946 годзе ў БДУ. Назву атрымаў у 1998 годзе разам з пляцоўкай, якая месцілася на балконе актавай залы галоўнага вучэбнага корпуса. У 2019 кіраваць тэатрам запрасілі рэжысера-педагога Андрэя Саўчанку. Разам са студэнтамі БДУ ў тэатры бяруць удзел прафесійныя акторы, мастакі, музыкі, ды іншыя творцы.

Першыя две прэм’еры прадстаўлены на фестывалі Тэатральны куфар 2020 у снежні. Гэта “Азірніся ў гневе” Джона Озбарна і “Баладына” Юльюша Славацкага. У студзені 2021 выйшла яшчэ адна эксперыментальная праца − акторскія імправізацыі “Гаральд”. Спектакль нараджаецца ў сам момант стварэння, ў выбары тэмы і акторскага складу ўдзел бярэ глядач.

Самыя смелыя гледачы могуць прыйсьці на рэпетыцыі і самі могуць паспрабаваць існаваць у імправізацыі.