Другое

Исторический музей подготовил особую программу ко Дню города (0+)

11 сентября 2021

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: для взрослых – 8 руб.; для студентов и пенсионеров – 6 руб.; для школьников – 4 руб.

 

Исторический музей подготовил особую программу ко Дню города (0+)

11 верасня Мінск адзначае Дзень горада. Нацыянальны гістарычны музей падрыхтаваў для наведвальнікаў адмысловую праграмму «Горад Святла». Разам з OZ мы стварылі квэст, дзе адшукаем старажытнасці Мінска ў экспазіцыі музея і наваколлі, асвецім самыя патаемныя куточкі гісторыі горада і атрымаем падарункі.

Школа бізнэс-англійскай і камунікацый AIM на адмысловым камунікатыве падкажа, як прыгожа распавесці пра наш горад на самай распаўсюджанай міжнароднай мове. Інклюзіўная мастацкая школа “Выше крыш” раскрые нам найлепшыя прыёмы стварэння гарадскіх пейзажаў і навучыць, як прывітаць гараджан з парушэннямі слыху. Усе матэрыялы для малявання будуць чакаць вас у музеі, а майстэрня па мове жэстаў будзе карыснай для кожнага з нас.

Мінск – гэта горад таямніц, дзівосных гісторый, неверагодных адкрыццяў, шчырых усмешак і цудоўных людзей. Мінск – горад святла.