Інфаграфуй гісторыю AD.NAK!

14 - 15 июня 2014

Astronim

Минск, ул. Октябрьская, 19

Даведкi: тут.

Уваход: вольны.

Інфаграфуй гісторыю AD.NAK!

Калі любіш рабіць інфаграфіку або толькі пачынаеш ёй захапляцца, ты абавязкова павінен паўдзельнічаць у двухдзённым бясплатным воркшопе “Інфаграфуй гісторыю AD.NAK!”, які  адбудзецца ў рамках Фестывалю AD.NAK!.

Паказаць у фармаце інфаграфікі гісторыю Фестывалю AD.NAK! і прадэманстраваць на прыкладзе пераможцаў і найбольш яскравых праектаў, як беларускамоўная рэклама працуе ў якасці бізнес-інструмента, – асноўная ідэя воркшопа. 

З групай на 20-25 чалавек праводзіцца 2-дзённы інтэнсіў у фармаце воркшопа пад кіраўніцтвам куратараў, спецыялістаў і экспертаў у галіне інфаграфікі. У выніку воркшопа ўсе ўдзельнікі павінны будуць абараніць свае праекты перад сябрамі журы конкурсу. Пераможцы конкурсу абвяшчаюцца на цырымоніі ўзнагароджання 27 чэрвеня. Усе пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы ад партнёраў Фестывалю.

Заяўку на ўдзел у воркшопе трэба даслаць на adnak@budzma.org з пазнакай “Інфаграфіка”.

Час і месца правядзення: 14-15 чэрвеня, офіс інтэрнэт-кампаніі Astronim*.

Уздельніцтва: бясплатна

Усе падрабязнасці па ўдзелу ў воркшопе глядзіце тут.