Выставки

Международная выставка художников на самоизоляции (0+)

9 сентября 2021 - 31 октября 2021

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 6 руб. – полный; 3 руб. – льготный

 

Международная выставка художников на самоизоляции (0+)

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь запрашае на міжнародную выставу мастакоў на самаізаляцыі “OngoingConversation. ChapterIV. DrawnTogether+”.

Пандэмія кардынальна змяніла жыццё многіх з нас, але фундаментальная патрэба чалавека ў мастацтве засталася нязменнай. Праз мастацтва мы адчуваем еднасць. У гэты складаны час важна быць разам, каб захаваць нашу культуру – нашу сутнасць.

У межах міжнароднага супольнага мэйл-арт (мастацкі рух, у аснове якога перасылка твораў невялікага памеру па пошце) праекта “DrawnTogether+” (“Злучаныя разам”), арганізаванага ініцыятывай “OngoingConversation”, мастакам, якія фіксавалі ў сваёй творчасці процістаянне мастацкай супольнасці выклікам глабальнай пандэміі, было прапанавана прадставіць свае творы на выставе ў Беларусі, каб праз мастацтва паказаць сілу чалавечага духу.

Экспазіцыя выставы “DrawnTogether+” у Мінску складаецца з трох блокаў: створаныя ў межах міжнароднага мэйл-арт праекта адмысловыя квадратныя творы з тэкстылю, работы мастакоў, спецыяльна запрошаных на выставу заснавальніцай і куратаркай “OngoingConversation” Судэ Дадрас, а таксама творы, перададзеныя на выставу самімі мастакамі з розных краін.

У выставе “DrawnTogether+” у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў бяруць удзел мастакі з Аўстраліі, Беларусі, Бельгіі, Ганконгу, Ганы, Германіі, ЗША, Іарданіі, Ірану, Малайзіі, Марока, Мексікі, Непалу, Нігерыі, Нідэрландаў, Карэі, Польшчы, Расіі, Турцыі, Францыі, Чылі, Швейцарыі і Японіі.

Выстава з’яўляецца IV эдыцыяй праекта “OngoingConversation”. Папряэднія выставы праходзілі ў Турцыі, Японіі і ЗША. “OngoingConversation” – гэта платформа, створаная для паказу твораў мастакоў з рознымі бэкграўндамі на пляцоўках па ўсім свеце, якая на сённяшні дзень прадстаўляе больш за 1000 мастакоў з 23 краін.

Суправаджальная праграма выставы:

  • 22 верасня 18:30

ArtistTalks з Хрысцінай Высоцкай. Сучаснае мастацтва тэкстылю: мікс медыя і міждысцыплінарныя выставы

Хрысціна Высоцкая – удзельніца і сакуратар выставы “DrawnTogether+”, мастачка і куратарка з Мінска. Старшы выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, сябра тэкстыльнай секцыі Беларускага саюза мастакоў і Міжнароднай асацыяцыі “Еўрапейская тэкстыльная сетка” (Вена, Аўстрыя). Удзельніца і пераможца рэспубліканскіх і міжнародных выстаў-конкурсаў, даследчыца праблем сучаснага мастацкага тэкстылю на міжнародных выставачных праектах.

  • 7 кастрычніка 18:30

Экскурсія па міжнароднай выставе мастакоў на самаізаляцыі “DrawnTogether+” з экскурсаводам Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў.

Удзел у мерапрыемствах суправаджальнай праграмы – па квітках на выставу.

Час працы: серада-нядзеля, 12:00-20:00