У 2013 годзе Швецыя перапрацавала 99% усіх сваіх адходаў. Як у іх гэта атрымалася, а таксама якім можа быць крэатыўны ўклад кожнага ў дасягненне такой мэты вы даведаецеся на нефармальнай сустрэчы, прысвечанай экалогіі і творчасці 14 кастрычніка ў 19:00 у бізнес-клубе Imaguru на Фабрыцыўса 4.
У праграме: прэзентацыя шведскага вопыту абыходжання з смеццем з першых рук (ад удзельнікаў і ўдзельніц беларуска-шведскага праекта The Green Bag Project ), дыскусія, майстар-клас па стварэнні экалагічных сумак з тканіны з унікальным дызайнам і выкарыстаннем натуральных штампаў.
Бізнес-клуб Imaguru, зала California, вул. Фабрыцыуса, 4 (ст. м. Інстытут Культутры)
Мерапрыемства арганізуюцца пры падтрымцы ГА «Экадом« і Global Playground Stockholm.