Выставки

Гарадзенскі транзіт

14 - 23 сентября 2016

Дворец искусств

Минск, ул. Козлова, 3

Вход: бесплатный.

Гарадзенскі транзіт

Выстава аб'яднала самую актыўную групу гарадзенскіх мастакоў розных узростаў і кірункаў у выяўленчым мастацтве. Тое, што на сённяшні момант майстэрства аўтараў з Гародні знаходзіцца на самым высокім еўрапейскім узроўні, даказваць не прыходзіцца. Экспанаванне гарадзенскіх мастакоў на самых прэстыжных еўрапейскіх выставачных пляцоўках, актыўная праца на рэспубліканскіх і міжнародных пленэрах па графіцы, жывапісе і скульптуры і, як заканамерны вынік, узнагароды самага высокага ўзроўню з'яўляюцца пераканаўчым доказам. Іспанія, Швецыя, Польшча, Літва, Балгарыя, Германія, Францыя, Італія па вартасці ацанілі іх творчасць. Мастакі не спыняюцца на дасягнутым. У кожнага з іх свае планы. Іншыя выставачныя пляцоўкі ўжо чакаюць творы гарадзенцаў.

Выстава будзе працаваць з 14 па 23 верасня 2016 года.

Працуе:11.00 – 19.00 штодзень, апрача панядзелка.

Тэлефоны для даведак: +375 17 288 15 49, +375 17 290 60 10 – Палац мастацтва, +375 17 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў.

Фото: kyky.org.