Выставки

Фотовыставка о городе и человеке в нем (0+)

26 октября 2021 - 19 ноября 2021

Центральный

Минск, пр-т Независимости, 13

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: бесплатный

 

Фотовыставка о городе и человеке в нем (0+)

З 26 кастрычніка па 19 лiстапада ў кінатэатры «Цэнтральны» пройдзе фотавыставаўтар Ланы Красікавай «InSide».

Чалавек і Горад, Горад і Чалавек. Чалавек у кантэксце Горада, Горад у кантэксце Чалавека. Што ёсть Горад? Камфортнае асяроддзе пражывання? Практычна неабмежаваная крыніца магчымасцяў для рэалізацыі чалавечага таленту?

Трыумф чалавечага розуму, перамога над непрадказальнасцю прыроды, свята дасканаласці (ці брыдкасці — у залежнасці ад кута зроку, гістарычнага моманту і г. д.) архітэктурных формаў? Ці велізарны бетонны монстр, які аблытвае сваёй сеткай чалавечых казурак, які дырыжуе чалавекам ад народзінаў да труны?

Чалавек будуе Горад, і сам сябе губляе ў ім, робячыся толькі дробяззю на фоне. Чалавек раствараецца ў прадметах, зробленых ягонымі рукамі, тоне ў створаным ім шуме, рэкламе, мільгаценні транспарту...

Сам таго не ўсведамляючы, Чалавек у Горадзе будуе паралельную візуальную рэальнасць, што жыве ў спалучэнні рэкламных лозунгаў, ззянні вітрын, шкляных фасадаў, ценяў, гукаў, каляровых плямаў… Часам гэта стварае дзіўныя кантэксты, імгненныя выпадковыя малюнкі, поўныя то іроніі, то трагізму…

Можа, менавіта гэта «гарадское Залюстроўе» і ёсць сапраўдным Горадам? Чалавек у гэтым паралельным сусвеце ў кожную хвіліну грае мільёны роляў — ад статыста да прымы. І ёсць толькі адзіны спосаб захаваць Чалавека ў адной з гэтых выпадковых гісторый — у час націснуць на адпаведную кнопку фотаапарата. У выставу вайшлі здымкі, зробленныя ў розных краінах за апошнія некалькі год.